Васіль (Тамашчык): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 8:
У [[1927]] г. быў арыштаваны [[Міжваенная Польшча|польскімі ўладамі]] i асуджаны на тры гады турмы. Ад [[1930]] г. жыў у [[Чэхаславакія|Чэхаславакіі]]. Скончыў у [[1934]] годзе агранамічны факультэт [[Пражскі політэхнічны ўніверсітэт |Пражскага політэхнічнага ўніверсітэта]], працаваў асістэнтам у [[Пражскі інстытут заалогіі|Пражскім інстытуце заалогіі]]. Браў удзел у грамадскім беларускім жыцці. Некторы час быў сакратаром [[Старшыня Рады БНР|старшыні Рады БНР]] [[Васіль Захарка|Васіля Захаркі]].
 
З пачаткам [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] пераехаў у [[Беласток]]. Быў намеснікам рэдактара газеты [[Новая дарога|«Новая дарога»]], працаваў у [[Беларускі камітэт (Беласток)|Беларускім камітэце]]. Удзельнічаў у [[Другі Усебеларускі кангрэс|Другім Усебеларускім кангрэсе]].
 
З [[1944]] у эміграцыі ў [[Германія|Германіі]]. Быў абраны старшынём [[Беларускі цэнтральны камітэт|Беларускага цэнтральнага камітэта]] — галоўнай арганізацыі беларусаў у Германіі ў [[1945]]—[[1947]] гг. [[23 красавіка]] [[1949]] прыняў [[манаства]]<ref>Статус манахаў, прэсвітараў і архіерэеў за прадстаўнікамі [[БАПЦ]] і [[УАПЦ]] не прызнаецца кананічнымі праваслаўнымі цэрквамі</ref> пад імем Васiль. У тым жа годзе ўзведзены ў сан епіскапа [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]] архіепіскапам [[Сергій (Ахатэнка)|Сергіем]] і епіскапамі [[УАПЦ]] Платонам і Вячаславам. У [[1951]] г. скончыў [[Украінская багаслоўская акадэмія|Украінскую багаслоўскую акадэмію]] ў [[Мюнхен]]е з дыпломам магістра багаслоўя.