Малаялі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Frantishak (размовы | уклад) |
Frantishak (размовы | уклад) Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 28:
Дзякуючы прыдатнаму геаграфічнаму становішчу на Малабарскім узбярэжжы сяліліся выхадцы з розных рэгіёнаў Індыі і іншых краін. Лічыцца, што мова [[малаялам]] вылучылася ў [[9 стагоддзе|IX]] - [[12 стагоддзе|XII]] ст. н. э. Прыкладна ў гэты час сфарміравалася народнасць малаялі. Канчатковае адасабленне малаялі ад іншых дравідыйскіх народаў Паўднёвай Індыі адбылося ў выніку культурнага адраджэння [[19 стагоддзе|XIX]] - перш. пал. [[20 стагоддзе|XX]] стст. У [[1956]] г. малаялам стаў афіцыйнай мовай штата [[Керала]], а яго носьбіты атрымалі агульную назву малаялі.
== Культура ==
[[Культура]] малаялі адрозніваецца значнай стракатасцю дзякуючы сталаму знешняму ўплыву, [[рэлігія|рэлігійнаму]] і [[каста|каставаму]] падзелу грамадства. Больш за палову малаялі займаецца [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]]. Астатнія - рыбакі, мараплаўцы, рамеснікі, жыхары буйных гарадоў, уцягнутыя ў прамысловасць і сферу абслугоўвання.
Каставая сістэма прыжылася пазней, чым у іншых рэгіёнах Індыі, таму не выціскнула традыцыйную матрылакальную сістэму сваяцтва. Яна асабліва характэрна для вышэйшых каст [[наяры|наяраў]], якія здольныя прасачыць свае карані па матчынай лініі на працягу некалькіх стагоддзяў. Важную ролю ў сям'і адыгрывае не бацька, а старэйшы брат маці. У ранейшыя часы спадчына таксама перадавалася па лініі маці. У вясковых жыхароў сустракаюцца выпадкі [[паліандрыя|паліандрыі]]. Выхадцы з вёсак і іх нашчадкі звычайна зберагаюць шчыльныя сувязі з месцам паходжання, што садзейнічае захаванню традыцыйных адносін.
== Мова ==
[[Малаялам]], родная мова малаялі, адносіцца да [[дравідыйскія мовы|дравідыйскай]] сям'і моў. Мае агульнае паходжанне з мовамі [[тамільская мова|тамілаў]] і [[тэлугу]]. Шырока выкарыстоўваецца ў паўседзённым побыце, [[сродкі масавай інфармацыі|сродках масавай інфармацыі]], [[літаратура|літаратуры]] і г. д. Узровень пісьменнасці адзін з вышэйшых у [[Індыя|Індыі]].
== Рэлігія ==
Большасць вернікаў-малаялі спавядае [[індуізм]].
Вылучаюцца таксама этнаканфесійныя групы [[хрысціянства|хрысціян]] (пераважна [[праваслаўе|праваслаўных]] і [[каталіцызм|каталікоў]]), [[мусульмане|мусульман]] і [[іўдаізм|іўдэяў]].
== Спасылкі ==
*[http://www.keralacafe.com/all_about_kerala/index8.html Origins of Kerala People]
*[http://www.indianetzone.com/45/malayali_people.htm Malayali People, People of Kerala]
|