Лагойск: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др асноўная інфармацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
структурызацыя
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
Радок 84:
== Гісторыя ==
{{Асноўны артыкул|Гісторыя Лагойска}}
 
=== Ранняе Сярэднявечча ===
Славянскае паселішча на р. Гайна ўзнікла раней, чым звесткі пра Лагойск трапілі ў пісьмовыя крыніцы. На правым беразе р. Гайна (цяпер — Парк культуры і адпачынку) размешчана [[Лагойскае замчышча|гарадзішча]].
 
Першы пісьмовы ўспамін пра Лагойск змяшчаецца ў «Павучанні» [[Уладзімір Манамах|Уладзіміра Манамаха]] і датуецца [[1078]]: «''Пожог землю и, повоевав до Лукомля и до Логожьска, та на Дръютъск воюя''». У апошняй чвэрці [[XI]] ст. паселішчагорад-крэпасцьпаселішчпа далучыласядалучана да [[Полацкае княства|Полацкага княства]]<ref name="АБЭ">Штыхаў, Г. В. Лагойск / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 5. — ISBN 978-985-11-0354-2.</ref>. У [[1127]] г. князь кіеўскі [[Мсціслаў Уладзіміравіч (вялікі князь кіеўскі)|Мсціслаў Уладзіміравіч]] у часе выправы на [[Полацк]] разрабаваў Лагойск, узяў у палон жыхароў і перадаў яго [[Ізяслаў Мсціславіч|Ізяславу Мсціславічу]]. У [[1132]] г. вернуты дынастыі полацкіх князёў<ref name="АБЭ"></ref>. У [[1180]] г. горад зрабіўся сталіцай [[Лагожскае княства|удзельнага княства]].
 
=== Вялікае Княства Літоўскае ===
[[Выява:Łahojsk, Pleščanickaja. Лагойск, Плешчаніцкая (J. Tyškievič, 1873).jpg|thumb|злева|180px|[[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра, Лагойск|Касцёл Св. Казіміра]], [[XIX]]ст. ]]
У 1-й чвэрці [[XIV]] ст. Лагойск далучыўся да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Тут існаваў праваслаўны манастыр Іаана Прадцечы<ref name="АБЭ"></ref>. У [[1387]] г. [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Ягайла]] надаў яго ў валоданне свайму брату [[Скіргайла|Скіргайлу]]. З [[1392]] г. Лагойск перайшоў ва ўладанне вялікага князя [[Вітаўт]]а. У «Спісе [[замак|гарадоў]] далёкіх і блізкіх» (канец [[XIV]] ст.) Лагойск значыцца сярод «літоўскіх» замкаў<ref name="evkl177"/>. У [[1413]] г. мясцовасць увайшла ў склад [[Віленскае ваяводства|Віленскага ваяводства]]. З часоў княжання [[Казімір Ягелончык|Казіміра]] Лагойскам валодалі [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскія]]. У [[1505]] г. крымскія татары спалілі і разрабавалі мястэчка, у т.л. замак.
Радок 95 ⟶ 98:
У [[1609]] г. навуковец [[Аляксандр Тышкевіч]] фундаваў у Лагойску першы парафіяльны касцёл, у якім праводзілася пахаванне тутэйшай лініі роду. У [[1673]] г. [[Спіс каралёў польскіх|кароль]] і [[Вялікія князі літоўскія|вялікі князь]] [[Міхал Вішнявецкі]] надаў мястэчку прывілей на штотыднёвы гандаль і два штогадовых кірмашы.
 
У часы [[Вялікая Паўночная вайна|Вялікай Паўночнай вайны]] ([[1700]]—[[1721]]) [[6 мая]] [[1708]] г. шведскае войска заняла Лагойск і спаліла замак. У [[1752]] г.<ref name="evkl178"/> на месцы зруйнавага замка Аляксандр Тышкевіч збудаваў новую царкву і заснаваў кляштар [[ОрдэнБогаяўленская Базыльянцарква і манастыр базыльян (Лагойск)|кляштар базылянаў]]. У [[1787]] г. ён жа распачаў будову мураванага [[Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Казіміра (Лагойск)|касцёла]], асвечанага ў [[1793]] г.<ref name="evkl178"/>
 
<center><gallery widths="150" heights="150" caption="Места на малюнках 1-й пал. XIX ст.">
Радок 105 ⟶ 108:
</gallery></center>
 
=== У складзе Расійскай імперыі ===
У выніку [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзелу Рэчы Паспалітай]] ([[1793]]) Лагойск апынуўся ў складзе [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]], дзе стаў цэнтрам воласці [[Барысаўскі павет|Барысаўскага павета]] [[Мінская губерня|Мінскай губерні]]. Станам на [[1795]] г. тут было 90 хрысціянскіх і 26 іўдзейскіх двароў, каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква ў гонар Св. Міколы і базылянскі кляштар; 9 мая, 6 жніўня і 6 снежня праводзіліся кірмашы. Мястэчка было цэнтрам маёнтку, якім супольна валодалі былы [[Рэферэндар вялікі літоўскі|рэферэндар]] і [[Канцлер вялікі літоўскі|канцлер]] [[Вінцэнт Тышкевіч]] і [[кашталяны жамойцкія|кашталян жамойцкі]] [[Станіслаў Тышкевіч]]. У [[1809]]—[[1860]] гг. у мястэчку дзейнічала Лагойская палатняна-папяровая мануфактура. Выпускала палатно, баваўняныя і льняныя хусцінкі. У [[1859]] г. мела 12 станкоў і 2 машыны. У [[1860]] г. працавала каля 60 чалавек. Выпускала да 50 і больш тысяч аршынаў палатна рознага колеру і ўзору. Прадукцыя збывалася ў [[Горад Мінск|Мінску]] і [[Горад Рыга|Рызе]]<ref name="BE" />.
 
У [[1814]]—[[1819]] гг. тут збудавалі двухпавярховы палац (будынак падарвалі ў канцы [[Другая сусветная вайна|апошняй вайны]]). У [[1837]] г. пачала працаваць [[Лагойская ткацкая фабрыка|ткацкая фабрыка]], таксама дзейнічала невялікая фабрыка сельскагаспадарчых прылад з жалезаплавільнай майстэрняй. [[Канстанцін Тышкевіч|К. Тышкевіч]] заснаваў у мястэчку банк для мяшчан і сялян, але праз пэўны час фабрыку і банк зачынілі. У [[1842]] г. браты [[Канстанцін Тышкевіч|Канстанцін]] і [[Яўстах Тышкевіч]]ы стварылі музей старажытнасцей, на аснове калекцыі якога ў [[1855]] г. заснавалі [[Віленскі музей старажытнасцей]].
 
Станам на [[1861]] год у Лагойску працавалі шкіпінарны і медны заводы. З 1897 г. Лагойск стаў валасным цэнтрам Барысаўскага павета. Паводле вынікаў перапісу ([[1897]]) у Лагойску працавалі народнае вучылішча, гарбарны завод, вадзяны млын, 14 крамаў, [[год|рэгулярна]] адбываліся 3 кірмашы.
 
=== Найноўшы час ===
У [[1919]] г. Лагойск увайшоў у [[БССР]], дзе [[17 ліпеня]] [[1924]] г. стаў цэнтрам раёна. [[27 верасня]] [[1938]] г. паселішча атрымала афіцыйны статус [[пасёлак гарадскога тыпу|пасёлка гарадскога тыпу]]. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[2 ліпеня]] [[1941]] г. да [[2 ліпеня]] [[1944]] г. пасёлак знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.