Розніца паміж версіямі «Алесь Амельяновіч»

др
(афармленне)
| навуковая сфера =
| месца працы =
| вядомы як =
 
| партыя =
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся [[30 верасня]] [[1928]] г. у сялянскай сям’і ў в. [[Гулі (Мядзельскі раён)|Гулі]] [[Пастаўскі павет (1926—1940)|Пастаўскага павета]] ([[Віленскае ваяводства (1926—1939)|Віленскае ваяводства]], [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польская Рэспубліка]]). Бацька ў [[1940]] г. браў удзел у стварэнні калгасу, а падчас нямецкай акупацыі падаў петыцыю, каб забраць зямлю назад. За гэта ў [[1944]] г. пасля вяртання саветаў бацька Алеся быў арыштаваны, пасля чаго загінуў у [[1948]] г. у лагеры ў [[Кемераўская вобласць|Кемераўскай вобласці]]. Пачатковую адукацыю Алесь Амельяновіч атрымаў у польскай школе ў в. Слабада. Пра гэта ён успамінаў так: «Сярод вяскоўцаў вельмі цанілася адукацыя. Як не цяжка было, але кожная сям’я імкнулася калі не ўсім, то аднаму-двум дзецям даць больш-менш прыстойную па тых мерках адукацыю. Але ўсё ішло ў ход, каб нас апалячыць. Усё ў нашай Слабадзкой школе выкладалася па-польску. Нам забаранялася ў школьных сценах размаўляць па-свойму». Пасля акупацыі Чырвонай Арміяй у [[1940]] г пайшоў у той жа вёсцы ўжо ў савецкую школу: «Не скажу, што школа ў той час была сапраўды нацыянальная. Хоць былі настаўнікі, шчырыя беларусы, якія выкладалі прадметы па-беларуску». Да пачатка вайны скончыў 5 класаў, а пасля прыходу немцаў яшчэ два года вучыўся ў Кабыльніцкай школе.
 
У верасні [[1943]] г. паступіў у настаўніцкую семінарыю ў [[Паставы|Паставах]], дзе быў залічаны ў [[Саюз беларускай моладзі]]. Алесь Амельяновіч успамінаў: «Саюз Беларускай Моладзі стаўся для нас толькі свойскім, патрыятычным аб’яднаннем, дзе нас вучылі любіць Беларусь, родную зямлю. У нас толькі-толькі закладаліся асновы нацыянальнай самасвядомасці, самапавагі. Ужо з гэтай прычыны мы проста не былі прыдатныя, каб стаць носьбітамі якога б там ні было нацыянальнага эгаізму, тым болей такой яго скрайняй формы, як фашызм».
308 012

правак