Павел Міхайлавіч Шпілеўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дапаўненне
Радок 3:
|Фота = Павел Міхайлавіч Шпілеўскі.jpg
}}
'''Павел Міхайлавіч Шпіле{{націск}}ўскі''' ({{ДН|12|11|1823|31|10}}, в. [[Шыпілавічы]], [[Бабруйскі павет]], [[Мінская губерня]], [[Расійская імперыя]] — {{ДС|29|10|1861|17}}, [[Санкт-Пецярбург]]; псеўданімы: ''Драўлянскі'', ''Знаёмы чалавек'', ''Барон Ікс''<ref name = "encykl">{{Крыніцы/ЭГБ|6-2|Шпілеўскі Павел Міхайлавіч}}</ref>) — [[Беларусь|беларускі]] [[этнограф]], [[фальклор|фалькларыст]], літаратурна-мастацкітэатральны крытык, [[публіцыст]], [[пісьменнік]] і [[перакладчык]]. [[Кандыдат багаслоўя]] (1847).
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям’і святара. У 1837—1843 гадах вучыўся ў [[Мінская духоўная семінарыя|Мінскай духоўнай семінарыі]], у 1843—1847 гадах — у [[Пецярбургская духоўная акадэмія|Пецярбургскай духоўнай акадэміі]]. Акадэмію скончыў са званнем кандыдата багаслоўя, быў прызначаны выкладчыкам славеснасці ў [[Варшаўскае павятовае духоўнае вучылішча]]. Праз пяць гадоў пераехаў у [[Горад Санкт-Пецярбург|Санкт-Пецярбург]]. Са снежня 1853 года працаваў пакаёвым наглядчыкам у [[Галоўны педагагічны інстытут|Галоўным педагагічным інстытуце]], а з красавіка 1855 года — настаўнікам у школе пры экспедыцыі падрыхтоўкі дзяржаўных папер.
 
== Навуковая дзейнасць ==
Як этнограф і мовазнавец, П. Шпілеўскі вядомы найперш працамі:
Літаратурную дзейнасць пачаў у 1846 годзе. Супрацоўнічаў з пецярбургскімі перыядычнымі выданнямі «Музыкальный и театральный вестник», «Иллюстрация», «Русский мир», «Сын отечества», «Искусство». Вывучаў гісторыю, побыт, [[беларускі фальклор|вусную народную творчасць]] і [[беларуская мова|мову]] беларусаў. Апублікаваў артыкулы «Беларускія народныя паданні» (1846—1852), «Апісанне пасольства Льва Сапегі ў Маскве ў 1600 г.» (1850), «Народныя прыказкі з тлумачэннем паходжання і значэння іх» (1852), «Даследаванне пра ваўкалакаў: На падставе беларускіх павер’яў» (1853), «Вясельныя абрады ў засцянкоўцаў (акалічан) Віцебскай губерні» (1854), «Мазыршчына: (З падарожжа па заходнярускім краі)» (1859), «Паездка ў заходнія губерні» (1860).
* «Белорусские поверья»
* «Белоруссия в характерических описаниях и фантастических поверьях»
* «Исследование о вовколаках на основании белорусских поверий»
* «Белорусские пословицы»
* «Словарь белорусского наречия»
* «Краткая грамматика белорусского наречия»
* «Заметки белорусца о белорусском языке»
 
Цыклы [[Белетрыстыка|белетрызаваных]] нарысаў «Падарожжа па Палессі і беларускім краі» («Современник», 1853—1855) і «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» (1853—1856) прынеслі Паўлу Шпілеўскаму вядомасць як аднаму з першых даследчыкаў і папулярызатараў беларускай гісторыі, этнаграфіі і фальклору. У нарысах спалучаліся аўтарскія навуковыя разважанні і лірычныя адступленні, гістарычныя даведкі і апісанні беларускіх мясцінаў, фальклорныя запісы і этнаграфічныя замалёўкі. Так, у аснову драмы «Дажынкі» (1857), якая ўяўляе з сабе варыяцыю «Сялянкі» [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], пакладзены беларускі этнаграфічны абрад. Некаторыя творы мелі аўтабіяграфічны характар<ref name = "encykl"/>.
Тры апошнія працы ніколі не выдаваліся, рукапісы захоўваюцца ў рукапісным аддзеле Бібліятэкі Акадэміі навук у Санкт-Пецярбургу.
 
Аўтар зборніка «Беларускія прыказкі» (1853), апавяданняў «Нарысы польскіх звычаяў» (1854), дзіцячай аповесці «Цыганё» (1855), серыі апавяданняў пад агульнай назвай «Заходнярускія нарысы» (1858—1859). Захаваўся рукапіс П. М. Шпілеўскага 1843 года са спробай стварэння слоўніка і граматыкі беларускай мовы. Даследаваў таксама гісторыю, мову і фальклор [[літоўцы|літоўцаў]] («Нарысы Жмудзі», 1855).
 
Творы Шпілеўскага, прысвечаныя Беларусі, сцвярджалі нацыянальную самабытнасць беларусаў, садзейнічалі фарміраванню нацыянальнай культуры і літаратуры<ref>{{крыніцы/БелЭн|17|Шпілеўскі Павел Міхайлавіч}}</ref>.
 
== Праблема верыфікацыі ==
Радок 27 ⟶ 25:
 
== Памяць ==
У памяць названа [[вуліцагонар Паўла Шпілеўскага]] названа вуліца ў [[Мінск]]у (мікрараён [[Лошыца (жылы раён)|Лошыца]]).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Асветнікі зямлі Беларускай : Х – пачатак ХХ ст. : энцыклапедычны даведнік / рэдактар [[Г. П. Пашкоў]]. – 2-е выданне. – Мінск, 2006. – С. 472–473.
* Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., 1987.
* Асветніцкая дзейнасць П. М. Шпілеўскага //Асвета і пед. думка ў Беларусі.– Мн., 1985. С. 220.
* Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: энцыкл. давед. — Мн., 2001.
* {{Крыніцы/БелЭн|17}}
* Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. Т. 2. — Мн., 2003.
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-2}}
* Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003.
 
{{DEFAULTSORT:Шпілеўскі Павел Міхайлавіч}}