Земляробства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 9:
Земляробства як тып забеспячэння [[чалавек]]а пачало развівацца ў [[Малая Азія|Малой Азіі]] і на [[Блізкі Усход |Блізкім Усходзе]] каля 9 тысячагоддзя да н. э. Прычыны пераходу ад [[збіральніцтва]] да гэтага віду дзейнасці застаюцца да канца не высветленымі. Паколькі першабытныя земляробы яшчэ не мелі дастаткова ўраджайных сартоў [[расліны|раслін]], а іх ручная праца патрабавала значных высілкаў, то тэзіс аб большай прадукцыйнасці земляробства ў параўнанні з ужо існуючымі на той момант тыпамі забеспячэння (лоў [[рыбы]], [[паляванне]], збіральніцтва) з'яўляецца спрэчным. Мяркуюць, што пераход да земляробства адбыўся ў сувязі з ростам насельніцтва на канкрэтных тэрыторыях, калі магчымасці для вядзення форм гаспадаркі, заснаваных на прысвойванні [[прырода|прыродных]] багаццяў, значна скараціліся, або, што гэта адбылося ў выніку [[клімат]]ычных зменаў, калі ўрадлівасць дзікарослых [[Метлюжковыя|зёлкавых]] і [[бабовыя|бабовых]] зменшылася з-за пахаладання і недахопу вільгаці.
 
[[Археалагічныя даследаванні|Археалагічныя раскопкі]] на ўсходзе [[Турцыя|Турцыі]], у [[Сірыя|Сірыі]], [[Ізраіль|Ізраілі]], [[Іарданія|Іарданіі]] і [[Ліван]]е (гл. [[Урадлівы паўмесяц]]) выявілі, што мясцовае насельніцтва перайшло да земляробства ў друг. пал. 9 тысячагоддзя да н. э., вырошчвала зёлкавыя культуры ([[пшаніца|пшаніцу]], [[ячмень]], [[проса]], [[авёс]]) і бабовыя, багатыя [[бялкі|бялкамі]]. Старажытнымі земляробчымі культурамі таксама з'яўляюцца [[Масліна|аліва]] і [[фінікавая пальма]]. З Малой Азіі і Блізкага Ўсходу земляробства распаўсюдзілася ў [[Месапатамія|Месапатамію]], [[Еўропа|Еўропу]], Паўночную [[Афрыка|Афрыку]], [[Закаўказзе]] і г. д. У Еўропе найстаражытнейшымі цэнтрамі земляробства былі ўзбярэжжа [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]], [[рака|рачныя]] [[даліна|даліны]] [[Рака Дунай|Дуная]], [[Рака Рона|Роны]], рэк на тэрыторыі [[Усходняя Еўропа|Ўсходняй Еўропы]].
 
Даволі працяглы час земляробства заставалася [[Экстэнсіўная велічыня|экстэнсіўным]] і перамяжалася з іншымі формамі здабычы ежы. Так, у Еўропе некалькі тысячагоддзяў паселішчы земляробаў перамяжаліся з паселішчамі паляўнічых, рыбакоў і збіральнікаў. Паміж імі існаваў сталы абмен. Цікава, што даследаванні [[шкілет]]аў старажытных земляробаў у [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] выявілі тое, што яны стала пакутавалі ад [[голад]]у і практыкавалі [[канібалізм]], у той час як паляўнічыя і збіральнікі забяспечвалі сябе ежай адносна добра.