Еўраскептыцызм: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
'''Еўраскептыцы́зм''' — тэрмін якім пазначаюць скептычнае, негатыўнае стаўленне да працэсу [[інтэграцыя|інтэграцыі]] ў межах [[ЕС|Еўрапейскага саюза]]. Еўраскептыцызм, як паняцце з'явіўся ў [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] сярод праціўнікаў членства краіны ў ЕС. З таго часу тэрмін пашырыўся на многія іншыя краін [[Еўропа|Еўропы]]. Акрамя агульнага непрымання інтэграцыі ў ЕС, еўраскептыкі выступаюць супраць асобных палітык саюзу, у прыватнасці супраць увядзення адзінай валюты [[еўра]], [[Еўраканстытуцыя|еўраканстытуцыі]], наддзяржаўных утварэнняў, федэралізацыі саюзу і інш.
 
Вельмі часта еўраскептыкі выступаюць з пазіцый падтрымкі нацыянальных дзяржаў, іх [[суверэнітэт]]а і выказваюць асцярогі, што далейшая інтэграцыя размые нацыянальны суверэнітэт іх дзяржаў. Нягледзячы на гэта, еўраскептыцызм з'яўляецца асобнай, аформленай ідэалогіяй. Прадстаўнікі розных краін, розных рухаў выказваюць сваю незадаволенасць асобнымі аспектамі саюзу, якія з'яўляюцца непрымальнымі для іх. Мэты шматлікіх еўраскептыкаў таксама адрозніваюцца — ад поўнага выйсця з саюзу, выйсця з [[валютная зона|валютнай зоны]] да жадання рэфармаваць саюз не выходзячы з яго.