Карагод: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ Катэгорыя:Сёмуха
→‎Традыцыі: асабліва
Радок 4:
 
== Традыцыі ==
Пашыраны са старажытных часоў у народаў з каляндарна-земляробчай абраднасцю, асабяіваасабліва ў [[славяне|славян]] і прыбалтаў. Звычайна прымеркаваны да пэўнага часу земляробчага календара.
 
Карагоды бываюць адкрытыя і закрытыя, падвойныя і адзінарныя, павольныя і хуткія з прытанцоўваннем; іх удзельнікі трымаюцца за рукі, часам за рагі хустак. Вясенне-летнія карагоды «вадзілі» на вуліцы і палянах павольна, плаўна, залучаючы ўсё новых удзельнікаў. Паводле харэаграфічнага малюнка іх падзяляюць на 4 групы: круг («кола»), калі ўдзельнікі рухаюцца ў ім справа налева «па сонцу» ці папераменна то ў адзін бок, то ў другі; процілеглыя рады, якія папераменна то сыходзяцца «сцяной на сцяну», то разыходзяцца; «пляценне»; шэсце, дзе ўдзельнікі рытмізаваным крокам рухаюцца ўздоўж вуліцы шарэнгай, звілістымі радамі ці больш адвольным гуртам. Зімовыя карагоды «гуляюць» пераважна ў хаце жвава, з прытанцоўваннем, ім уласцівы розныя выяўленчыя элементы, перайманне рухаў жывёл. Тыповыя сюжзты карагодаў: выхад на вуліцу, велічанне дзяўчат і кпіны з хлопцаў, выбар маладога і маладой, праводзіны ў войска, падзеі сямейнага жыцця, вырошчванне [[лён]]у, канапель, [[мак]]у і інш.