Андрэй Мікалаевіч Жук: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненне
Радок 1:
'''Андрэй Жук''' ({{lang-fr|Andreï Jouk}}, [[22 чэрвеня]] [[1976]], [[Горад|г.]] [[Баранавічы]], [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкая вобл.]] — [[25 лістапада]] [[2019]], каля г. Ме́нака, [[вобласць]] Ме́нака, [[Малі]]) — французскі ваеннаслужачы, [[старшы сяржант]], удзельнік антытэрарыстычных аперацый «[[Памір]]» і «[[Барханы|Бархан]]», кавалер [[Ордэн Ганаровага легіёна|Ордэна Ганаровага легіёна]] пасмяротна.
 
== Біяграфія ==
Радок 7:
[[30 студзеня]] [[2008]] г. паступіў на службу ў Замежны легіён Сухапутных войск [[Узброеныя сілы|Узброеных сіл]] [[Францыя|Французскай Рэспублікі]], якім цікавіўся са школьных гадоў. Прайшоў навучанне на базе ў Кастэльнадары, якое завяршыў як выдатнік баявой падрыхтоўкі. Пачынаючы з [[ліпень|ліпеня]] 2008 — у 2 [[Інжынерныя войскі|інжынерным палку]] ў [[Камуны Францыі|камуне]] Сен-Крыстоль ([[Кантоны Францыі|кантон]] Со, [[Акруга (Францыя)|акруга]] Карпантра, [[Дэпартаменты Францыі|дэпартамент]] [[Ваклюз]], [[Рэгіёны Францыі|рэгіён]] [[Праванс — Альпы — Лазурны Бераг]]): [[сапёр]] дэсанта, легіянер 1 класа, інструктар. Накіроўваўся на французскую вайсковую базу ў [[Джыбуці]] ([[лета]] [[2009]]) і ў [[Французская Гвіяна|Французскую Гвіяну]]. [[Малодшы сяржант|Капрал]] ([[люты]] [[2010]]), [[унтэр-афіцэр]] ([[2011]]). Атрымаў французскае [[грамадзянства]]. У снежні [[2010]] — [[сакавік]]у [[2011]] удзельнічаў у аперацыі «[[Памір]]» у [[Афганістан]]е.
 
У [[2016]] прайшоў адбор і гадавую падрыхтоўку для службы ў горнастралковых падраздзяленнях і працягнуў служыць у 27 горнастралковай брыгадзе. Старшы сяржант (студзень [[2018]]). У 2018 двойчы накіроўваўся ў Малі (аперацыя «[[Барханы|Бархан]]»). Саслужыўцамі ўзгадваецца як вельмі добры вайсковец і надзвычай культурны, спакойны чалавек.
 
26 лістапада 2019 г. у ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, выконваючы баявое заданне, загінуў разам з 12 іншымі вайскоўцамі ў выніку сутыкнення 2-х верталётаў пры манёўры. Пасмяротна прысвоена наступнае званне — [[ад'ютант|аджудан]].