Розніца паміж версіямі "Язэп Нарцызавіч Драздовіч"

Семашкевіч у гэты час ужо ў Віцебску.
(Семашкевіч у гэты час ужо ў Віцебску.)
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта Візуальны рэдактар Пашыраная мабільная праўка
Язэп Драздовіч супрацоўнічаў з [[Беларускі музей у Вільні|Віленскім беларускім музеем імя Івана Луцкевіча]]. Дзеля папаўнення экспазіцыі ён займаўся раскопкамі гарадзішчаў, збіраў фальклор, ствараў шматлікія замалёўкі прадметаў матэрыяльнай культуры, архітэктуры, тыпажоў сялян. З гэтай мэтай у 1926 годзе Драздовіч выправіўся ў навукова-творчую экспедыцыю на [[Пінскі павет (1921—1940)|Піншчыну]], а ў наступныя два гады наведаў [[Тракай|Трокі]], [[Вільнюс|Вільню]], [[Мядзінінкай|Меднікі]], [[Крэва]], [[Гальшаны]], [[Ліда|Ліду]], [[Навагрудак|Наваградак]], [[Любча|Любчу]], [[Мір (Карэліцкі раён)|Мір]]. У выніку гэтых вандровак, якія ахапілі амаль усю Заходнюю Беларусь, з’явіліся ёмістыя альбомы графікі.
 
У 1924—1926 гадах выкладаў маляванне ў [[Глыбокае|Глыбоцкай]] польскай школе, актыўна супрацоўнічаў з [[Таварыства беларускай школы|Таварыствам беларускай школы]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Працаваў у [[Радашковіцкая беларуская гімназія|Радашковіцкай беларускай гімназіі]] імя Францішка Скарыны. У 1926—1927 гадах супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «[[Маланка (часопіс)|Маланка]]». У 1927 годзе заснаваў мастацкую студыю пры [[Віленская беларуская гімназія|Віленскай беларускай гімназіі]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}. Пры студыі Язэп Драздовіч гуртаваў маладых беларускіх мастакоў, сярод якіх былі [[Васіль Лукіч Сідаровіч|Васіль Сідаровіч]], і [[Мікалай Пятровіч Васілеўскі|Мікола Васілеўскі]], [[Раман Мацвеевіч Семашкевіч|Раман Семашкевіч]]. У 1927—1929 гадах выкладаў маляванне ў [[Навагрудская беларуская гімназія|Наваградскай беларускай гімназіі]]{{Sfn|Ліс А., Майсяёнак А.|1996|с=276}}.
 
Драздовіч усталяваў шчыльныя сувязі з [[Інстытут беларускай культуры|Інстытутам беларускай культуры]] ў Менску (з 1929 года — [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Акадэмія Навук]]), дасылаў замалёўкі і абмеры драўлянай архітэктуры і прадметаў сялянскага побыту. За мастацкія і навуковыя работы неаднаразова ўзнагароджваўся прэміямі Акадэміі Навук.
9 049

правак