Гарадоцкі сельсавет (Маладзечанскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
'''Гарадо́цкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Маладзечанскі раён|Маладзечанскага раёна]] [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок [[Гарадок (Маладзечанскі раён)|Гарадок]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Радашковіцкі раён|Радашковіцкага раёна]] [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[БССР]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных [[Белеўскі сельсавет|Белеўскага]] і [[Пранчэйкаўскі сельсавет|Пранчэйкаўскага]] сельсаветаў<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. У 1973 годзе скаванаскасаваны вёскавёскі [[Доўцавічы]] (злілася з вёскай Гарадок), [[Пяроўшчына (Маладзечанскі раён)|Пяроўшчына]] (злілася з вёскай [[Белева (Маладзечанскі раён)|Белева]]), [[Кашына (Маладзечанскі раён)|Кашына]] і [[Кукелі]] (зліліся з вёскай [[Такарэўшчына]])<ref>Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 лістапада 1973 г., 18 студзеня, 14 і 28 лютага 1974 г. // Збор законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).</ref>. 24 мая 2000 года 7 населеных пунктаў перададзены ў склад [[Аляхновіцкі сельсавет|Аляхновіцкага сельсавета]]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Хоўхлаўскі сельсавет|Хоўхлаўскага сельсавета]] (14 населеных пунктаў: [[Бабры (Маладзечанскі раён)|Бабры]], [[Ваўчкі (Маладзечанскі раён)|Ваўчкі]], [[Дарахі (Маладзечанскі раён)|Дарахі]], [[Дзяразкі]], [[Дровашы]], [[Ермакі (Маладзечанскі раён)|Ермакі]], [[Каменшчына (Маладзечанскі раён)|Каменшчына]], [[Краснаармейская]], [[Куляшы (Маладзечанскі раён)|Куляшы]], [[Пранчэйкава]], [[Селеўцы]], [[Чэрнева (Маладзечанскі раён)|Чэрнева]], [[Чэрнеўшчына]], [[Шалыгі (Маладзечанскі раён)|Шалыгі]])<ref>[http://pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=D913n0058646&p1=1 Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1010 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 96,4 % — [[беларусы]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.