Польска-савецкая вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 35:
[[Image:PBW August 1920.png|thumb|жнівень 1920]]
[[Image:Rzeczpospolita 1922.png|thumb|сакавік 1922]]
'''Польска-савецкая вайна''', таксама '''Польска-бальшавіцкая вайна''', '''Польска-расійская вайна 1919 – 19211919—1921''' ({{lang-pl|wojna polsko-bolszewicka}}, {{lang-ru|cоветско-польская война}})  — вайна [[Польшча|Польшчы]] з аб'яднаныміаб’яднанымі савецкімі рэспублікамі на чале з [[РСФСР|Савецкай Расіяй]] у [[1919]]—[[1920]].<!--Сюды трэба будзе дадаць адсылак на кантэкст: Версаль, БНР, Версальская Украіна; у 19-ы год — ССРБ і ЛітБел, іх падзенне; лінія Керзана; у 20-ы — няўдала пра «палкі Пятлюры»; статус савецкіх дзярж. утв., чаму вайна зачапіла ўсіх; дававоры з прыбалтамі 1920; ваенны кантэкст грамадзянскай вайны ў б. Расіі-->
 
У перыяд адраджэння Польскай дзяржавы (1918-191918—1919) была створана Войска Польскае. Кіраўніцтва Польшчы на чале з [[Юзаф Пілсудскі|Юзафам Пілсудскім]] не жадала абмяжоўвацца этнічнымі польскімі тэрыторыямі, імкнулася далучыць беларускія, літоўскія, украінскія землі да сваёй дзяржавы. У снежні 1918 дэкрэтамі польскага ўрада да Польшчы былі далучаны Бельскі павет Гродзенскай і Аўгустоўскі павет Сувалкаўскай губерняў.
 
У першай палове лютага 1919 Польшча распачала ваенныя дзеянні супраць савецкіх рэспублік. Пачынаючы з [[14 лютага]] 1919 паўночная група польскіх войскаў пад камандаваннем генерала Вацлава Івашкевіча заняла большую частку Гродзенскай губерні, павяла наступленне ў напрамку [[Вільня|Вільні]] і [[Ліда]] — [[Маладзечна]], паўднёвая — на [[Баранавічы]] — [[Мінск]] і [[Кобрын]] — [[Пінск]], разгортваліся ваенныя дзеянні і на тэрыторыі [[Украіна|Украіны]]. [[22 красавіка]] 1919 была занята Вільня. Польскія войскі паступова прасоўваліся на тэрыторыю Беларусі. У сакавіку-красавіку 1919 яны занялі [[Брэст]], [[Ваўкавыск]], [[Слонім]], [[Скідзель]], [[Шчучын]], Пінск, Баранавічы.
 
Урад [[РСФСР]] заявіў пратэст ураду Польшчы, ЦВК Расіі прыняў [[1 чэрвеня]] 1919 пастанову аб аб'яднанніаб’яднанні ваенных сіл савецкіх рэспублік. Аднак спыніць наступленне польскіх войск не здолеў. [[1 ліпеня]] 1919 апошнія разгарнулі паспяховае наступленне, а 8 жніўня занялі Мінск. У сярэдзіне жніўня яны кантралявалі практычна ўсю тэрыторыю [[Літбел|Літоўска-Беларускай ССР]], а таксама шэраг раёнаў Украіны. У Беларусі лінія фронту праходзіла па р. [[Рака Бярэзіна|Бярэзіна]], на Украіне — па р. [[Рака Славечна|Славечна]] — г. Наваград-Валынскі — г. Магілёў-Падольскі.
 
Увосень 1919 Ю. Пілсудскі спыніў наступленне, каб паспрыяць Чырвонай Арміі разграміць армію генерала Антона Дзянікіна, які пагражаў Маскве — Дзянікін адмовіўся прызнаць незалежнасць Польшчы, выступаючы з лозунгам «адзінай і непадзельнай Расіі». У гэты час 1919 праходзілі польска-савецкія мірныя перагаворы ў [[вёска Белавежа|Белавежы]], а затым у [[Мікашэвічы|Мікашэвічах]]. Аднак яны аказаліся безвыніковымі. Польскі ўрад адхіліў мірныя прапановы савецкага боку, які згаджаўся на тэрытарыяльныя саступкі.
Радок 63:
Гэта паражэнне Чырвонай Арміі, якое ў польскай літаратуры атрымала назву «Цуд на Вісле», было абумоўлена шэрагам прычын. Перш за ўсё, была пераацэнена гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі. Кіраўніцтва Савецкай Расіі і Камуністычнай партыі разлічвала, што паход савецкіх войск у Польшчу будзе судзейнічаць разгортванню сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі, але гэтага не адбылося. Абмежаваныя матэрыяльныя рэсурсы савецкай краіны не далі магчымасці забяспечыць усім неабходным войскі фронту. У выніку перавага ў колькасці войск, узбраення і матэрыяльнага забеспячэння была на польскім баку. Акрамя таго, савецкае камандаванне зрабіла памылкі стратэгічнага і тактычнага характару.
 
Польскія войскі выкарысталі ініцыятыву і ў верасні-кастрычніку 1920 прасунуліся на ўсход, захапіўшы Мінск. Крыху пазней яны зноў адступілі. 12.10.1920 ў Рызе падпісаны дагавор аб перамір'іперамір’і і ўмовах міру, а 18.3.1921 [[Рыжскі мірны дагавор]], які вызначыў новую ўсходнюю мяжу Польшчы.
 
== Гл. таксама ==
{{таксама|*}} [[Беларусь у польска-савецкай вайне 1919-1921]]
 
== Літаратура ==
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-1}} — С. 195—197.
* Пашкевіч А. "«Прыходзь да нас, суседзе дарагі"» // Наша гісторыя, №2№ 2, 2019, с. 25-31. ISBN 2617-23052617—2305
 
{{Тэатры ваенных дзеянняў Грамадзянскай вайны ў Расіі}}
{{Войны Расіі}}
{{Першая сусветная вайна}}
Радок 80:
[[Катэгорыя:Канфлікты 1921 года]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1918—1939)]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Польшчы]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Украіны]]
[[Катэгорыя:Войны Польшчы]]
[[Катэгорыя:Войны Расіі]]