Заходняя Беларусь: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 14:
У прамысловай вытворчасці Заходняй Беларусі было занята 6,9% насельніцтва. Рабочыя польскай нацыянальнасці працавалі на буйных прадпрыемствах і транспарце, яўрэйскай — у дробным рамястве; беларусы былі заняты пераважна ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, на прадпрыемствах па апрацоўцы мясцовай сыравіны — шкляных, цагельных, вінакурных заводах, млынах, у якасці сезонных рабочых. Канцэнтрацыя рабочай сілы была нізкая: больш за 100 чал. працавала толькі на 80 прадпрыемствах і больш за 500 чал. — на 6. Найбольшая колькасць рабочых была занята на 31 лесапільным заводзе і 14 фанерных фабрыках; на 34 млынах, піваварнях, броварах, тытунёвых фабрыках і 11 гутах працавала 2,2 тыс. рабочых, на 27 цагельных заводах — 1,2 тыс. Найбольш развітым у прамысловых адносінах было Беластоцкае ваяводства, дзе знаходзілася 100% тэкстыльшчыкаў, 86% гарбароў, 60% рабочых піваварных заводаў, 51% гутаў, 25% тартакоў. У Гродзенскім ваяводстве было сканцэнтравана 100% тытунёвай, 88% папяровай, 54% керамічнай і 48% шкляной вытворчасці. У Віленскім ваяврдстве рабочыя працавалі на прадпрыемствах харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай і гарбарнай прамысловасці. У Пінскім павеце болыыасць рабочых была занята на запалкавай і 4 фанерных фабрыках, у Лідскім павеце — на 10 лесапільных заводах, фабрыцы гумавых вырабаў «Ардаль», шклозаводзе «Нёман». 20 тыс. чал. працавалі ў вагонарамонтных майстэрнях і паравозных дэпо чыгуначных вузлоў у Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Вільні, Брэсце, Лунінцы. У 1928 у [[Беласток]]у налічвалася 8 тыс. тэкстыльшчыкаў. Больш за 46,8 тыс. чал. былі заняты ў гандлі, бытавым абслугоўванні і камунальнай гаспадарцы. На прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці ў розны час налічвалася 7-9 тыс. чал. Агульная колькасць рабочых у Заходняй Беларусі не перавышала 100 тыс., без уліку сезонных рабочых. На многіх прадпрыемствах машыны і механізмы адсутнічалі, пераважала ручная праца.<ref>ЭГБ, т.6, кн. І, с.30</ref>
 
Сацыяльныя правы аб 8-гадзінным рабочым дні, бальнічных касах, платных адпачынках і ахове працы, якія былі заваяваны рабочымі Польшчы ў 1918-19, у Заходняй Беларусі амаль не дзейнічалі. Рабочы дзень на прамысловых прадпрыемствах доўжыўся 10 гадзін, а на дробных ён увогуле не рэгламентаваўся і дасягаў 11-12 гадзін. Зарплата рабочых была ніжэйшая, чым у карэннай Полыычы. Так, калі сярэднегадзінная зарплата рабочага дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Варшаўскім ваяводстве раўнялася 0,78 злотых, то ў Палескім — 0,42, Навагрудскім — 0,31; у цагельнай прамысловасці адпаведна 0,62 і 0,35 злотых. Часта яна вьдавалася не грашамі, а бонамі, якія можна было атаварыць у вызначаных крамах, дзе прадукты былі болыы дарагія і горшай якасці. Выплата заробку часта затрымлівалася. На нізкім узроўні была, а ў лясной прамысловасці наогул адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы, што часта прыводзіла да няшчасных выпадкаў. У 1923-28 на прадпрыемствах Віленскага і Навагрудскага ваяводстваў іх здарылася 596, у т.л. 62 са смяротным вынікам. Пастаянным спадарожнікам рабочых было беспрацоўе. Паводле афіцыйных звестак у 1926 у Заходняй Беларусі была 21 тыс. беспрацоўных, у т.л. ў Беластоцкім ваяводстве — 13090 чал., Палескім — 1880, Навагрудскім — 910, Віленскім — 5020. У пошуках сродкаў існавання тысячы рабочых мусілі эмігрыраваць у іншыя краіны. Толькі частка зарэгістраваных беспрацоўных атрымлівала невялікую дапамогу на працягу некалькіх тьвдняў. Асабліва цяжка адбіўся на становішчы рабочых Заходняй Беларусі сусветны эканамічны крызіс 1929-30. Да 1930 прадукцыя прамысловасці скарацілася на 30-40%. У 1931 закрыліся запалкавыя фабрыкі ў Гродне, Брэсце, Слоніме і Міёрах, цэментны завод у Ваўкавыску. Эканамічны крызіс стаў трагедыяй для дробных рамеснікаў у мястэчках, якія ў асноўным працавалі на патрэбы вёскі. У 1933 эканамічны крызіс у Заходняй Беларусі, як і ва ўсёй ПолыычыПольшчы, змяніўся дэпрэсіяй, а потым некаторым уздымам эканомікі.<ref>ЭГБ, т.6, кн. І, с.31</ref>
 
== Палітычны лад ==