Юрый Радзівіл Геркулес: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'thumb|Юрый Радзівіл {{вызнч|1=Юрый}} {{вызн|1=Радзівіл}} (мянушкі {{вызн2|1=Ві...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
Сын канцлера [[Мікалай Радзівіл Стары|Мікалая Радзівіла Старога]].
 
З 1500-х г. займаў пасады намеснікаў, у т.л. вяленскага, мейшагалаўскага, мерацкага, уцянскага, мазырскага (у 1511-14), гродзенскага (з 1514), лідскага і беліцкага (з 1528). Падчашы ВКЛ у 1509-17, ваявода кіеўскі ў 1511-14, гетман надворны (польны) у 1520-23, кашталян трокскі ў 1522-27 і віленскі з 1527, адначасова маршалак надворны з 1528 і вялікі гетман ВКЛ з 1531. Праславіўся сваім удзелам у войнах, перамогамі ў 30 бітвах. У 1508 удзельнічаў у [[Вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім, 1507-1508|вайне з Маскоўскай дзяржавай]]. У 1511 са слуцкім князем Ю.С.Алелькавічам разбіў крымскіх татараў ва ўрочышчы Рутка за 20 міль ад Кіева. 28.4.1512 удзельнічаў у пераможнай бітве з татарамі пад Лапушнай (каля Вішняўца). У [[Бітва пад Оршай, 1514|Аршанскай бітве 1514]] камандаваў лёгкай конніцай на левым флангу. У 1517 удзельнічаў у паходзе пад [[Пскоў]], а ў 1519 — у баях з маскоўскім войскам каля [[Крэва]]. 27.1.1527 разам з [[К. Астрожскі]]м разбіў татараў на р. Альшаніца за г. Канеў. У 1519-21 ваяваў супраць [[Тэўтонскі ордэн|Тэўтонскага ордэна]]. Камандаваў войскам ВКЛ у вайне супраць Маскоўскай дзяржавы 1534-37. У 1535 войска на чале з Ю. Радзівілам і каронным вялікім гетманам Я. Тарноўскім узяло [[Гомель]] і [[Старадуб]]. У 1530-х г. разам з канцлерам ВКЛ [[А. Гаштольд]]ам і жамойцкім старостам Я. Радзівілам уваходзіў у магнацкі трыумвірат, які фактычна кіраваў ВКЛ у час адсутнасці вялікага князя.
 
Быў адным з багацейшых магнатаў ВКЛ. Валодаў маёнткамі пераважна ў Літве, на Беларусі меў маёнткі [[Свір]], Міхалішкі, Жупраны, [[Баруны]], [[Геранёны]] ў Ашмянскім павеце, Індура, Котра, Табола ў Гродзенскім пав., [[Жырмуны]], [[Дакудава]], Сялец і [[Збляны]] ў Лідскім павеце, [[Уселюб]] і Ліпск у Навагрудскім пав., [[Вязынь]], [[Налібакі]], Камень Харэцкі ў Мінскім пав.