Налібоцкая пушча: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др вікіфікацыя, перанесена: рабчыкрабчык з дапамогай AWB
вікіфікацыя, арфаграфія, афармленне
Радок 31:
 
== Прырода ==
Налібоцкая пушча — суцэльны масіў у басейнах [[Заходняя Бярэзіна|Заходняй Бярэзіны]] і [[Рака Уса, (прыток Нёмана)|Усы]]. Належаць да Нёманска-Перадпалескай геабатанічнай акругі падзоны грабова-дубова-цемнахвойных лясоў<ref>Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. Мн., БелСЭ. 1979. С. 464.</ref>.
 
Налібоцкая пушча займае ўсходнюю частку азёрна-ледавіковай і алювіяльнай [[Верхнянёманская нізіна|Верхнянёманскай нізіны]]. Рэльеф хвалісты. Структура ландшафта ў асноўным раўнінная з выдма- і марэнна-ўзгорыстымі формамі і забалочанымі паніжэннямі. На поўдні масіва знаходзіцца [[возера [[Кромань]].
 
Лясы маюць характар пераходнай палосы ад паўднёватаежных цемнахвойных да заходнееўрапескіх шыракалістых. Пераважаюць бары. Хвойнікі перамяшаюцца з ельнікамі, бярэзнікамі і асіннікамі. Дуброў мала. Па паўднёва-заходняй частцы Налібоцкай пушчы праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджвання [[граб]]а, сустракаецца ён тут у асноўным у падлеску.
 
Глебы пераважна дзярнова-падзолістыя пясчаныя і супясчаныя. Найбольш забалочаная тэрыторыя па далінах рэк [[Заходняя Бярэзіна|Бярэзіна]], [[рака Іслач|Іслач]], [[Рака Волка, прыток Заходняй Бярэзіны|Волка]] і ў ніжнім цячэнні [[рака Уса, прыток Нёмана|Усы]], дзе на [[тарфяна-балотныя глебы|тарфяна-балотных глебах]] растуць алешнікі і бярэзнікі. Сярод яловых лясоў шмат чарнічных і кіслічных. Цэнтральная і ўсходняя частка пушчы менш забалочаны, тут пашыраны хвойнікі розных тыпаў — ад верасова-імшыстых да вярховых сфагнавых. Распаўсюджаны вытворныя бародаўчатабярозавыя лясы. Дубовыя лясы належаць да яловых дуброў. Сустракаюцца ясянёвыя лясы. Сярод рэдкіх раслін: [[купальнік горны]], [[луннік ажываючы]], [[лілея кучаравая]] і інш.
 
Фаўна пушчы характэрная для лясоў сярэдняй паласы Беларусі. Водзяцца: [[Зубр еўрапейскі|зубр]] (рэакліматызуецца з 1994)<ref name="EBCN 2012">Vasili Shakun (Васіль Шакун): [http://www.smz.waw.pl/wp-content/uploads/2012/10/zu12.pdf „European bison (''Bison bonasus'') in the central Belarus: current state and prospects of conservation of the free-ranging population ‚Volozhinskaya’.“] ''European Bison Conservation Newsletter'', Vol 5 (2012) pp: 95–102. (англійская мова)</ref>, [[аленьВысакародны высакародныалень|алень]] (рэакліматызуецца з 1975), [[лось]], [[дзік]], [[ЛісЗвычайны звычайныліс|ліс]], [[янотападобны сабака]], [[лясная куніца]], [[лясны тхор|чорны тхор]], [[Норка еўрапейская|норка]], [[гарнастай]], [[заяц-русак]]; у вадаёмах і поймах — [[Бабёр еўрапейскі|бабёр]], [[выдра]]. Птушкі: [[глушэц]], [[цецярук]], [[Рабчык (від птушак)|рабчык]], [[чорны бусел]], [[малы арлец]], [[звычайны зімародак]] і інш. У рэках трапляецца рэдкі для Беларусі від рыб — [[звычайныЛіпень харыус(рыба)|харыус]]. Напачатку XXI ст. пасля амаль векавой адсутнасці ў Налібоцкую пушчу вярнуліся [[буры мядзведзь|бурыя мядзведзі]], мяркуецца, што яны перайшлі ў пушчу з [[Бярэзінскі біясферны запаведнік|Бярэзінскага запаведніка]]<ref>[http://www.nalibaki.org/2016/05/blog-post_31.html#more nalibaki.org]</ref>.
 
[[Файл:48-2014-11-17-m.jpg|600px|center|міні|Серыя паштовых марак Беларусі «Налібоцкая пушча»]]
Радок 45:
== Гісторыя ==
 
=== 11XI-17XVII ст. ===
[[Файл:Litva (Yermalovich) be.svg|thumb|Лакалізацыя гістарычнай Літвы паводле М. Ермаловіча]]
Значную, але дагэтуль належным чынам не асэнсаваную ролю адыграла Налібоцкая пушча ў ваеннай і палітычнай гісторыі Літвы і Беларусі. Па ўсходнім краі пушчы ў 10X-11XI ст. праходзіла мяжа Літвы і [[Русь|Русі]]; памежныя крэпасці як [[Мінск|Менск]] і [[Заслаўе]], фактычна ўзніклі на краю гэтага вялікага лесу, заселенага літоўцамі-паганцамі. Вялікі лясны масіў быў цяжкай перашкодай для агрэсараў, галіцка-валынскіх войскаў і татараў у сярэдзіне 13XIII ст., што пакінула шмат слядоў у вусным фальклоры (бітвы пад Койданавым, Магільнам і г.д.). Колішняя мяжа Літвы і Русі ў далейшым вызначала падзел [[Вялікае Княства Літоўскае|ВКЛ]] на культурна-прававыя рэгіёны. У скажоным выглядзе ўсведамленне важнасці пушчы прысутнічае ў [[М. Ермаловіч]]а, які памылкова менавіта тут лакалізаваў гістарычную Літву (аднак пушча сапраўды была важнай часткай Літвы). Тапаніміка і антрапаніміка краю носяць выразна балцкі характар<ref>Напрыклад, назва [[Івянец]] паходзіць ад літ. ''gyventі'' — «жыць», а [[Пяршай|Пяршаі]] — ад ''pіršlys'' — «сват». Літоўскамоўныя паселішчы трапляліся ў Пушчы яшчэ на пач.пачатку 19XIX ст., аднак ужо ў сяр. 19XIX ст. увесь край быў ужо суцэльна беларускамоўным. Старэйшае пакаленне дагэтуль размаўляе на досыць чыстай беларускай мове, блізкай да літаратурнага стандарту, невыпадкова пачатак новабеларускай літаратурнай традыцыі звязаны з дзейнасцю [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча]], які правёў большую частку жыцця (1840—1884) ў в. Люцынка.</ref>. Захаванне вялікага суцэльнага ляснога масіву побач з густанаселенымі раёнамі тлумачыцца надзвычай неўрадлівымі глебамі, якія на працягу стагоддзяў рабілі эканамічна невыгодным земляробства ў гэтым рэгіёне: спробы раскарчоўваць лясы пад ворыва, у адрозненне, напрыклад, ад левабярэжжа Нёмана ([[Новагародскае ваяводства|Новагародскага ваяводства]]), відавочна не акупляліся.
 
[[Файл:Mikałaj Radzivił Sirotka. Мікалай Радзівіл Сіротка (1590-1604).jpg|thumb|Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, 1590-я гг.]]
Таксама кансалідацыі абшару Налібоцкай пушчы спрыяла канцэнтрацыя гэтых земляў ва ўладаннях роду Радзівілаў. Яшчэ ў 1555 годзег. [[Мікалай Радзівіл Чорны]] выкупіў у шляхціцаў Шэметаў і Завішаў мястэчка Налібокі з землямі і лясамі. У 1586, падг., часпадчас падзелу радзівілаўскіх уладанняў паміж трыма галінамі роду і ўтварэння Нясвіжскай, Клецкай і Алыцкай ардынацый, Налібокі трапілі ў склад Алыцкай ардынацыі, уладальнікам якой быў Станіслаў Радзівіл.<ref>[Крывашэеў] Jankowski Cz. Powiat Oszmiański. Materjały do dziejów ziemi i ludzi. Część pierwsza. Petersburg, 1896. S. 107.</ref> Але Налібокі былі толькі адной з складовых частак велізарнай пушчы, значная частка якой да кан.канца 16XVI ст. знаходзілася ў руках іншых уладальнікаў. Нясвіжскі ардынант [[Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка|Мікалай Крыштаф Сіротка]], на працягу 1594—1595 набыў мястэчкі [[Аграгарадок Дзераўная, Стаўбцоўскі раён|Дзераўное]] і [[Вёска Хатава|Хатава]], часткова купленыя ў Мікалая Русецкага, часткова атрыманыя ў пасаг ад жонкі<ref>[Крывашэеў] Jankowski Cz. Powiat Oszmiański… S. 108.</ref>. У выніку чаго асноўная частка Налібоцкай пушчы апынулася ў складзе радзівілаўскіх латыфундый, але была падзелена паміж рознымі землеўласнікамі, найперш [[Нясвіжскае княства|Нясвіжскай]] і Алыцкай ардынацыямі. У 1599, калі памірае не пакінуўшы нашчадкаў, Станіслаў Радзівіл, першы алыцкі ардынат, Налібокі з землямі і лясамі пераходзяць да складу Нясвіжскай ардынацыі, што фактычна аб'яднала цяперашнюю Налібоцкую пушчу ў руках аднаго ўладальніка. Але нясвіжскія ардынаты не разглядалі гэтыя валоданні як адно цэлае, таму дзяленне на ўласна Налібоцкую, Дзераўноўскую і Хатаўскую пушчы, пазней пушчы-падлавецтвы, заховаўся і надалей.
 
У гэты час, пушча выкарыстоўвалася, апроч [[паляванне|палявання]] (у т. л. прамысловага ў асноўным на баброў, а таксама выдраў, норак і інш.) і [[бортніцтва]] (з якога ўладальнікі лясоў атрымоўвалі «палавічнае»), у асноўным для лесанарыхтовак, у пушчы не было ніводнай [[буда, прадпрыемства|буды]], Генеральнай рэвізія пушчаў 1699 г. адносна прадпрыемстваў такога тыпу адназначна зазначае: «''Што тычыцца попелаў альбо паташаў — няма нідзе і не будзе.''»<ref name="ReferenceA">[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 400.</ref>. Паводле рэвізіі пушчаў 1699 г. у Налібоцкай пушчы зазначаны наступныя прамысловыя пароды дрэваў: «''… маюцца ў ёй дубы густыя, прыдатныя для розных заморскіх тавараў: брусоў („balow“), бартахольцаў (відаць, маецца на ўвазе буйная клёпка — фашольц. „bartoholc“), ванчосаў („wantczosow“), клёпак („klepek“) розных … Ёсць таксама мачты („maszty“) на адным месцы ў паўмілі ад ракі, што ўцякае ў Нёман … Ёсць таксама цамры („czamrowina“) … што ёсць трохі ліп, клёнаў, ясеняў, то з іх рамеснікі робяць што атрымаецца …''»<ref name="ReferenceA"/>. Бачна, што ў пушчах быў прадстаўлены дастаткова шырокі комплекс экспартнай драўніны. Першасная перапрацоўка таварнай драўніны ажыццяўлялася на лесапільнях размешчаных у самой пушчы. Туды ссечаныя бярвёны дастаўлялі адразу з лесапавалу. У Налібоцкай, Дзераўноўскай, Хотаўскай пушчы дзейнічаў цэлы шэраг такіх прадпрыемстваў. Пры ўласна лесапільнях, нярэдка працавалі і так званыя шліфірні — майстэрні, дзе ажыццяўлялася шліфоўка дошак. Іх прадукцыя была запатрабавана і на ўнутраным рынку, а таксама ў панскай гаспадарцы. У тыя часы нават у гаспадарчых будынках далёка не рэдкай з'явай былі драўляныя шліфаваныя падлога, дзверы ці столь. Сасновымі дошкамі пакрывалі дахі, з дубовых клалі падлогі, рабілі млынарскія колы і інш.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 2. С. 201. Арк. 30.</ref>. Асноўнай прадукцыяй лесапільні былі менавіта дошкі. Апроч іх, таксама, называюцца аполкі, штакеты і бэлькі. Пераважная іх колькасць рабілася з сасны і толькі рэшта з ліпы, бярозы, дубу і часам сустракаюцца з алешыны. Калоды рабіліся толькі з дубу ці сасны<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 2. С. 201. Арк. 29 адв.-31 адв.</ref>. Выраблены лес, пасля першаснай перапрацоўкі на лесапілках, а часта і мінуючы гэту фазу, паступаў на склады — [[рум]]ы<ref>[Крывашэеў] Мелешко В. И. Очерки аграрной … С. 138.</ref>, далей адбывалася ацэнка яго якасці і прыкладнае вызначэнне кошту, пасля гэтага, тавар сплаўляўся за мяжу. Сама пушча прымацоўвалася да гданьскага рынку, які з'яўляўся найбольш для яе зручным, апошняе палажэнне было адмыслова прапісана ў дакументах<ref name="ReferenceA"/>.
 
=== 18XVIII-19XIX ст. ===
 
==== Кіраванне пушчай ====
Абшары цяперашняй Налібоцкай пушчы ўваходзілі ў склад вялікага лавецтва, якое аб'ядноўвала ўсе радзівілаўскія лясы, што ляжалі ў межах Новагродскага і Менскага ваяводстваў, а таксама Ашмянскага і Лідскага паветаў Віленскага ваяводства. Гэтае вялікае лавецтва не мела дакладнай назвы і лоўчы гэтых пушчаў перыядычна тытулаваўся то як «''лоўчы пушчаў Занёманскіх і Наднёманскіх''»<ref name="ReferenceB">[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 76 адв.</ref>, то як «''лоўчы пушчаў Наднёманскіх'' (сёння вёска Наднёман Уздзенскага раёна)'', Налібоцкіх, Дакудаўскіх'' (сёння [[вёска Дакудава, Лідскі раён]])'', Койданаўскіх'' (сёння раённы цэнтр Дзяржынск) ''і іных''»<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1215. Арк. 22.</ref>, а часам і проста «''лоўчы пушчаў ляжачых у ваяводствах Мінскім і Наваградскім, у паветах Ашмянскім, і Лідскім''»<ref name="ReferenceC">[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 2.</ref>. '''Занёманскі і Наднёманскі лоўчы''' меў сваю рэзідэнцыю ў [[вёскаНалібакі Налібокі(Стаўбцоўскі раён)|Налібоках]]<ref name="ReferenceC"/>, што рабіла гэтае мястэчка цэнтрам самай значнай лясной адзінкі радзівілаўскіх зямель. Лоўчы падпарадкоўваўся генеральнаму лоўчаму, які знаходзіўся ў Нясвіжы і кіраваў усімі радзівілаўскімі лавецтвамі. Занёманскае і Наднёманскае лавецтва ў сваю чаргу падзялялася на цэлы шэраг падлавецтваў: Мірскае, Нясвіжскае, Ліпічанска-Беліцкае (сёння вёска [[Ліпічанка]] Шчучынскага раёна, [[Беліца (Лідскі раён)|Беліца]] Лідскага раёна), Ляхаўска-Ленінска-Чучэвіцкае, Койданаўскае, Дакудаўскае, Дзяляціцкае (сёння в. Дзяляцічы Навагрудскага раёна), Налібоцкае, Дзераўноўскае (сёння в. Дзераўное Стаўбцоўскага раёна), Хотаўскае (сёння в. Хотава Стаўбцоўскага раёна), Аталезкае (сёння в. Аталезь Стаўбцоўскага раёна) і інш. На чале кожнага падлавецтва стаяў асобны падлоўчы. Налібоцкі падлоўчы, ў адпаведнасці з больш нізкім статусам, быў паселены ва ўрочышчы Бродным (сёння лакалізаваць не магчыма); дзераўноўскі — у Наднёманскай Слабадзе (цяпер в. Сіняўская Слабада); хотаўскі жыў у Ляўкоўшчыне (сёння в. Стаўбцоўскага раёна)<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 9-10.</ref>. Падлавецтвы ў сваю чаргу падзяляліся на стражы, дзе неслі варту стральцы.
 
Асноўная функцыя лоўчага заключалася ў кіраванні падлоўчымі, стральцамі і ляснікамі, вызначэнні месцаў нясення іх службаў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 2-4; 76 адв.-78.</ref> У абавязкі лоўчага ўваходзіла сачыць за лесам і не дазваляць няслушных пасечак у гаях, пільнаваць і абараняць панскія ловы, дбаць аб захаванасці і памнажэнні рухомай і нерухомай маёмасці гаспадароў пушчы, кантраляваць распрацоўку таварнага дрэва і яго продаж, збіраць асобныя падаткі ў межах лавецтва і інш. У Налібокі штотыдзень ад бліжэйшых і штомесяц ад дальніх падлоўчых паступалі адмысловыя рапарты аб справах і здарэннях у пушчах. Нягледзячы на гэта, лоўчы быў павінен на свае вочы агледзець кожную пушчу — штомесяц здзяйсняць аб'езд бліжэйшых і кожныя тры месяцы аддаленых падлавецтваў. Пад час такіх рэвізій правяралася выкананне падлоўчымі, стральцамі, баброўнічымі і бортнікамі сваіх службовых абавязкаў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 2-4.</ref>
Радок 106:
Вядома, палявалі гаспадары пушчы і для забавы, не праміналі магчымасць наведаць ловы налібоцкія. Дакументы зберагаюць сведчанні пра вялікія паляванні Радзівілаў. Адно з такіх адбылося тут у 1757 г. у Дзераўноўскім падлавецтве ва ўступе Пнёва Вада, калі Геранім Радзівіл уласнаручна забіў 4 вялікіх мядзведзя, 8 дзікоў і 1 сарну. Спецыяльна для прыезду гаспадара быў пабудаваны адмысловы будынак, дзе той мусіў спыніцца пад час знаходжання ў пушчы. Пасля гэты дом быў разабраны і перавезены ў Дзераўное<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 7.</ref>.
 
Паляваць любілі з сабакамі. У 17XVII-18XVIII ст. Радзівілы мелі вялікую колькасць псярняў, дзе навучаныя людзі займаліся развядзеннем і вырошчваннем паляўнічых псоў (Статуты ВКЛ згадваюць цэлы шэраг паляўнічых парод, што шырока былі распаўсюджаныя ўжо ў 16XVI ст.<ref>[Крывашэеў] Статут Великого княжества Литовского 1529 года. Под ред К. И. Яблонскиса. Мн., 1960. С. 122—123. (Раздзел 12, артыкул 12.).; Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. / Т. І. Доўнар, У. М. Сатолін, Я. А. Юхо. Мн., 2003. С. 200. (Раздзел 13, артыкул 12.).; Статут Вялікага княства Літоўскага 1588. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мн., 1989.С. 329. (Раздзел 13, артыкул 12.).</ref>). Паляванне з дзідамі, лукамі і рагацінамі, што перыядычна практыкавалася да сяр. 17XVII ст., адышло ў нябыт, звычайнай прыладай прафесійнага паляўнічага стала стрэльба. Да катэгорыі паляўнічых-прафесіяналаў з пэўнымі агаворкамі мы можам аднесці ўсіх лясных служкаў. Да не прафесійных — усіх тых сялян, што былі вымушаныя хадзіць у радзівілаўскія ловы як на адбыванне спрадвечнай павіннасці.<ref name="ReferenceE"/>
 
===== Пчалярства =====
Войны 2-ой пал. 17XVII — пач. 18XVIII ст. прынеслі вялікія чалавечыя страты па ўсім ВКЛ, шмат зямельных надзелаў стаяла пустымі, старыя сялянскія борці без дагляду гаспадароў папсаваліся і, нават у канцы 3-й чвэрці 18 ст., стаялі па лясах пустымі. З сяр.сярэдзіны 18XVIII ст. выразна назіраецца тэндэнцыя да адраджэння [[пчалярства]], паступова колькасць насельніцтва аднаўлялася і людзі ішлі ў лес каб адшукаць пакінутыя борці. У 18XVIII ст. у Налібоцкай, Дзераўноўскай, Хотаўскай пушчы сялянам забаранялася вырабляць па лясах новыя борці. Прычыны было дзве, па-першае, у пушчах знаходзілася шмат пустых борцяў, па-другое, — вырабленне новых псавала таварнае дрэва. Штраф за невыкананне гэтага патрабавання складаў 8 злотых.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 3.</ref> Але гэтая забарона не азначала поўнай немажлівасці з'яўлення новых борцяў, а была толькі ліквідацыяй спрадвечнага г.зв. «захопнага» права сялян. Селянін мог купіць дрэва пад борць. Для параўнання, у 1798 г. яно каштавала 15 злотых, у той жа момант, як вулік ці калода 1 злоты.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1229. Арк. 5 адв.</ref> Таму ў гэты час сяляне пчынаюць аддаваць перавагу менавіта калодам-вуллям.
 
За карыстанне борцямі і вуллямі ў панскім лесе сяляне павінны былі выплачваць гаспадару ўладанняў палову сабранага мёду. Такая норма падаткаабкладання з'явілася ўпершыню ў пачатку 2-ой трэці 16XVI ст. у прыватніцкіх землях Віцебскага і Полацкага ваяводстваў, а пазней распаўсюдзілася па ўсім ВКЛ.<ref>[Крывашэеў] Белоруссия в эпоху феодализма. Т.1. С древнейших времён до середины ХVII века. Мн., 1959. С. 191—193; 138—139.</ref> Гэта выклікала масавае ўкрывальніцтва борцяў, але ад такой жорсткай практыкі падаткаабкладання і ў 18 ст. феадалы звычайна не адступалі.
 
Калоднае пчалярства ў скарбовай гаспадарцы заўважна пераважала над бортным, так у Налібоцкім падлавецтве ў сяр.сярэдзіне [[1770-я|1770-х]] было 6 скарбовых пасек, на якіх налічвалася ў агульнай колькасці 454 вулля і толькі 34 борці. Тэмпы прыросту колькасці новаасаджаных калодаў таксама была ў шмат разоў большая — 61 калода супраць двух новых борцяў у 1778 г. Усё гэта, разам са згадкамі аб вялікай колькасці пустых борцяў па лясах, прыводзіць да высновы аб паступовым выраджэнні класічнага бортніцтва ў Налібоцкай пушчы ў 18XVIII ст. Тым не менш, у інструкцыях прапісваліся правілы выкарыстання і дагляду за борцямі: па вясне бортнік павінен быў пустую борць зачыніць і двойчы змазаць кляновым сокам — адзін раз у траўні, другі ў чэрвені; прынаджаныя раі трэба было зачыніць у борці. Увосень па пушчы адбываўся адлоў вандруючых раёў і іх перадача да скарбовых пасек і борцяў.<ref>[Крывашэеў] НГАБ Ф. 694. В. 3. С. 1212. Арк. 3-3 адв.</ref>
 
У ліпніліпені 1778 г., пад час рэвізіі налібоцкіх пасек, быў выяўлены цэлы шэраг парушэнняў звязаных з няправільным вядзеннем гаспадаркі: не выбраны мёд і воск са старой пустой борці; на пасецы ўвечары стаялі без дагляду скрыні з маладымі раямі, што магло прывесці да іх крадзяжу. Вынікаючы з гэтых парушэнняў было загадана, каб лоўчы давёў падлоўчаму неабходнасць пільна сачыць за скарбовымі борцямі пад час раення пчолаў і дакладна запісваць колькі і ў які дзень было асаджана маладых раёў. Гэтыя звесткі перадаваліся да лоўчага ў Налібокі, дзе той уносіў інфармацыю ў рэестры для наступнай веснавой рэвізіі.
 
Выбранне мёду са скарбовых пасек адбывалася па восені. Гэты працэс павінен быў трымацца пад пільным кантролем і пры непасрэднай прысутнасці лоўчага. Бортнікам даручалася быць асцярожнымі, каб не нанесці шкоды пчолам. Было тры крыніцы паступлення прадуктаў пчалярства: мёду і воску — ў радзівілаўскі скарб. Першая — са скарбовых пасек і борцяў, прадукты якіх рахаваліся і заносіліся ў рэестры асобна адзін ад аднаго. Другая — мёд і воск атрыманыя ад трымальнікаў застаўных радзівілаўскіх маёнткаў, і трэцяе — пчалярскі падатак ад сялян, г.зв. «палавічнае» (''połowiczny'').
Радок 122:
 
===== Прамысловасць =====
Рэгіён досыць рана пачаў спецыялізавацца на лясных промыслах і рамёствах, звязаных са здабычай і перапрацоўкай карысных выкапняў (балотнай жалезнай руды, гліны, кварцавага пяску і г.д.). Як і ўся краіна пушчанскі рэгіён перажыў эканамічны, дэмаграфічны і гаспадарчыя крызісы, што сталі следствам кровапралітных войнаў сяр. 17XVII — 1-ай пал. 18XVIII ст., якія моцна адбіліся на эканамічным патэнцыяле. Дакументаў па тым часе захавалася няшмат, але як адзначае [[В. І. Мялешка]], «''на пачатку'' [18XVIII ст.] ''стагоддзя ў гэтай галіне вытворчасці (маюцца на ўвазе лясныя промыслы) меліся вялікія цяжкасці з працоўнай сілай, выкліканыя новымі ваеннымі спусташэннямі, але пачынаючы з [[1730-я|30]]—[[1740-я|40-х]] гадоў'' [18XVIII ст.] ''сітуацыя заўважна змянілася ў лепшы бок і лясныя распрацоўкі сталі праходзіць больш паспяхова''»<ref>[Крывашэеў] Мелешко В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина ХVII-ХVIII в.). Мн., 1975. С. 136.</ref>. Большасць гаспадарчых дакументаў, датычных Налібоцкай пушчы, датуюцца часам пачынаючы з сяр. 18XVIII ст., менавіта з гэтага перыяду пачынаецца найбольш актыўная распрацоўка і выкарыстанне эканамічнага патэнцыялу пушчы<ref>[Крывашэеў]</ref>.
 
Паступова з дробных саматужных рудняў, кузняў, [[буда, (прадпрыемства)|будаў]], {{нп3|Гісторыя вытворчасці і выкарыстання жалеза|гутаў|ru|История производства и использования железа}}, керамічных майстэрняў паўставалі буйныя прамысловыя прадпрыемствы, росквіт якіх прыпаў на 2-ую пал. 18XVIII — 1-ую пал. 19XIX ст. Заснаванне многіх з іх звязанае з імем вядомай прадпрымальніцы і мецэнаткі Ганны Радзівіл з Сангушкаў: Налібоцкай шкляной гуты (самай вядомай у Рэчы Паспалітай), Свержанскай фарфурні, ракаўскага керамічнага промыслу і інш.
 
Лесанарыхтоўчая і прамысловая дзейнасць сфармавалі ўнікальны для Беларусі характар рэгіёну, які ў пэўнай ступені можна параўнаць з Уралам у Расіі (вядома, з папраўкай на маштаб). Напрыклад, на Налібоцкім «металургічным камбінаце» (Рудня-Кляцішча) ў [[1850-я|1850-х]] гадах працавала больш за 200 рабочых, 3 доменныя печы, 8 пудлінгавых печаў, пракатны стан, 4 ліцейні. Падобны ж маштаб меў і металургічны завод Храптовічаў у Вішневе, які таксама працаваў на балотнай жалезнай рудзе. Эканамічнае значэнне краю заняпала ў апошняй трэці 19XIX ст., мясцовая прамысловасць не вытрымала канкурэнцыі з новай індустрыяй Данбаса, Урала і іншых прамысловых рэгіёнаў.
 
=== 20XX ст. ===
[[Файл:Friedrich-Eduardowitsch-Falz-Fein.jpg|thumb|Фрыдрых Фальц-Фейн]]
Вядомы натураліст Фрыдрых Фальц-Фейн, стваральнік стэпавага запаведніка [[Асканія-Нова]], меў у мястэчку [[Налібокі]] сваю сядзібу і планаваў стварыць у навакольных лясах запаведнік па ахове [[Бабёр еўрапейскі|баброў]]. Налібоцкая пушча магла стаць першым у царскай Расіі афіцыйным запаведнікам, але Першая сусветная вайна перакрэсліла гэтыя планы<ref>[http://www.wildlife.by/node/524 www.wildlife.by]</ref>.
 
У 1932 г. у Налібоцкай пушчы для аховы і вывучэння каштоўных капытных жывёл (ланей, аленяў, казуль, дзікоў), а таксама рачных баброў быў створаны [[Вялаўскі запаведнік]]. Сюды з Германіі было завезена 8 асобінаў [[лань|еўрапейскай лані]] (''[[Dama dama]]''), якія да 2-ой сусветнай вайны распладзіліся, але ў вайну былі вынішчаныя, а Вялаўскі запаведнік быў скасаваны ў 1951. г<ref>Харэўскі С. Зьвяры-суайчыньнікі…</ref>.
 
У 2-юДругую сусветную вайну пушча дала прытулак не менш чым 20 тыс. партызанаўпартызанам рознай палітычнай прыналежнасці, пераважна прасавецкіх, кіраваных [[БШПР]], з развітай інфраструктурай, уключаючы стала дзеючыя аэрадромы, але таксама і [[Армія Краёва|Арміі Краёвай]] (стаўпецка-налібоцкае згуртаванне), і яўрэйскіх партызанскіх аддзелаў Бельскіх, Зорына і інш., якія падпарадкоўваліся савецкаму камандаванню, захоўваючы пэўную аўтаномію, і сталі паратункам для тысяч уцекачоў з гета Баранавічаў, Навагрудка, Мінска, Міра і іншых гарадоў і мястэчак у пушчы і яе бліжэйшых ваколіцах.
 
Гісторыя братоў Бельскіх і іх «Іерусаліма ў лесе» стала легендай дзякуючы дакументальным кнігам Нехамы Тэк, Пітэра Даффі, некалькім дакументальным фільмам. Галівудскі «блокбастэр» Defіance («Выклік») з Д. Крэйгам у галоўнай ролі меў стаць адной з прыкметных з'яў у кінематаграфічным сезоне-2008. Зрэшты, ўсе гэтыя творы абыходзяць маўчаннем ролю аддзелу Бельскіх у савецкай карнай аперацыі над мястэчкам Налібокі 8.5.1943, у адказ на супраціўленне жыхароў мястэчка рэквізіцыям савецкіх партызанаў, і пра якую спрачаюцца польскія і яўрэйскія гісторыкі. {{далей}} [[Трагедыя ў Налібоках]].
Радок 140:
Пушча і яе ваколіцы адыграла вялікую ролю ў гісторыі яўрэйскага народа яшчэ і тым, што адсюль паходзяць шмат дзеячаў вядомай Валожынскай ешывы, уключаючы заснавальніка сусветнага фундаменталісцкага руху Agudath Israel, Іцхака ХаЛеві Рабіновіча (нар. у Івянцы ў 1847 г.) і дзеючага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса (нар. у Вішневе ў 1923 г.). З пушчай звязаная і дзейнасць вядомага яўрэйскага каталіцкага дзеяча, кармеліта Даніэля Штайна (сапр. Освальда Руфайзена), які атрымаў шырокую вядомасць у рускамоўным свеце дзякуючы раману Людмілы Уліцкай «Даніэль Штайн, перакладчык» (2006), які навярнуўся ў каталіцызм менавіта пад уплывам ваенных падзей у пушчы.
 
У 1960 г. на тэрыторыі былога Вялаўскага запаведніка ў басейнах правых прытокаў Нёмана і Бярэзіны заснаваны Налібоцкі паляўнічы заказнік.
 
== Навука, культура ==
Радок 146:
Вобразнае і культурнае асэнсаванне традыцый рэгіёна дагэтуль не стала здабыткам нацыянальнай свядомасці беларусаў, над якой пануе стэрэатып «пана сахі і касы», прыгонна-калгаснага земляроба, а прамысловыя заняткі беларусаў звязваюцца толькі з савецкім перыядам, перш за ўсё, з фарсіраванай індустрыялізацыяй Усходняй Беларусі пасля 2-ой сусветнай вайны. Вобраз уласнага, не-рускага і не-савецкага рамесніка або прамыслоўца, адсутнічае ў мастацтве, навукова-папулярнай літаратуры і г.д. Навуковыя даследаванні асобных аспектаў гаспадарчай і культурнай дзейнасці ў Налібоцкім краі належаць пераважна польскім даследчыкам, але комплекснае ўсведамленне пушчы як своеасаблівай маштабнай культурнай з'явы ў гісторыі Беларусі, ВКЛ і Рэчы Паспалітай адсутнічае і ў іх.
 
Пушча з'яўляецца і месцам дзеяння вядомага рамана [[Уладзімір Восіпавіч Багамолаў|Уладзіміра Багамолава]], «У жніўні 1944-га» («Момант ісціны»), які перакладзены на дзесяткі моў, вытрымаў больш за 100 выданняў, агульным тыражом больш за 1 млн асобнікаў. Аднак у беларускай культуры, калі не лічыць знятага паводле гэтага раману фільма [[Міхаіл Мікалаевіч Пташук|Міхаіла Пташука]], у якім пушча не апазнаецца, не існуе нічога падобнага на згаданыя вышэй мастацкія і дакументальныя творы, якія б усведамлялі пушчу як маштабную і шматбаковую культурную з'яву. Таксама і заходнія і савецкія творы пра пушчу слаба ўсведамляюць яе як комплексную з'яву, выхопліваючы з яе доўгай і складанай гісторыі толькі нейкі асобны храналагічны і фактычны аспект. Таксама пра гісторыю Налібоцкага краю ў 2-й сусветнай вайне распавядаюць расійскі бестселер 2007 г. «Даніэль Штайн, перакладчык» Людмілы Уліцкай і галівудскі блокбастэр «Выклік» (2008), і іншыя вядомыя кнігі і фільмы.
 
== Зноскі ==