Белавежская пушча (нацыянальны парк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др удакладненне катэгорыі ў Вікісховішчы
вікіфікацыя, дапаўненне
Радок 26:
|Катэгорыя на ВікіСховішчы= Bielaviežskaja Pušča National Park
}}
'''Нацыянальны парк Белавежская пушча''', дзяржаўны [[нацыянальны парк]] у [[Беларусь|Беларусі]]. Размешчаны на тэрыторыі буйнога ляснога масіву [[Белавежская пушча]] ([[Камянецкі раён|Камянецкі]], [[Пружанскі раён|Пружанскі]] і [[Свіслацкі раён]]ы). Займае плошчу каля 153 тыс. га. Лясамі пакрыта 117 тыс. га. гэтай плошчы.
 
== Гісторыя ==
Радок 37:
Нацыянальны парк створаны ў мэтах захавання эталонных і ўнікальных прыродных комплексаў і аб'ектаў прыроды, правядзення навуковых даследаванняў, распрацоўкі і ўкаранення навуковых метадаў аховы прыроды і прыродакарыстання, экалагічнай асветы і рэкрэацыйнай дзейнасці.
 
Адміністрацыйна-гаспадарчым і навуковым цэнтрам нацыянальнага парку з'яўляецца [[аграгарадок [[Каменюкі]] Камянецкага раёна.
 
== Геаграфія ==
 
Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў басейне Заходняга Буга на вышынях 160—180 м над узроўнем мора. Рэльеф тут спадзіста-ўзгорысты, раўнінныя ўчасткі чаргуюцца з асобнымі ўзвышшамі і паніжэннямі. Вышэйшым пунктам з'яўляецца гара паблізу пас.пасёлка [[Гарадскі пасёлак Поразава|Поразава]] (242,5 м), самым нізкім — урэз р. [[Правая Лясная]] (143,6 м). Большасць рэк маюць шыротную скіраванасць (Правая Лясная, [[Нараў]], [[Нараўка]]) і адносяцца да басейна Балтыйскага мора. Іх вытокі знаходзяцца непасрэдна ў межах ляснога масіва, альбо ў балотах непадалёк. Паблізу паўночна-ўсходняй ускраіны пушчы праходзіць водападзел паміж рэкамі басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. Там добра захавалася [[Дзікае (балота)|Дзікае балота]], якое ў Еўропе з'яўляецца адным з самых буйных нізінных балот мезатрофнага тыпу.
 
Натуральных азёр на тэрыторыі нацыянальнага парка няма. Але ёсць больш 10 штучных вадаёмаў. Самымі вялікімі сярод іх з'яўляюцца вадасховішчы Лядское і Хмелеўскае, створаныя на месцы нізінных балот у паўднёвай частцы нацыянальнага парка.
Радок 52:
 
== Спасылкі ==
* [https://npbp.by/bel/ Афіцыйны сайт нацыянальнага парка]
 
* ''Земоглядчук К. В.'' [http://www.faunarb.info/sites/default/files/publications/malakofauna_nekotoryh_biocenozov.pdf Малакофауна некоторых биоценозов национального парка Беловежская пуща] {{ref-ru}}