Розніца паміж версіямі "Галактыка Андрамеды"

др (афармленне)
Туманнасць Андрамеды шмат у чым падобная да нашай [[Галактыка Млечны Шлях|Га­лак­тыкі]]. Абедзьве зорныя сістэмы належаць да ліку гіганцкіх, маюць спіральную структуру і прыблізна аднолькавы ўзрост. Яны ўваходзяць у склад [[Мясцовая група|Мясцовай групы]] галактык, з’яўляючыся яе наўбольш буйнымі і масіўнымі членамі, прычым Туманнасць Андрамеды большая і масіўнейшая за нашу Галактыку.
 
Памеры галактыкі, разлічаныя па фотаздымках, складаюць каля 44×20 кпк. Яе марфалагічны тып абазначаюць як Sb, такім чынам гэта спіральная галактыка з даволі магутным сфераідальным кампанентам і добра развітымі спіральнымі рукавамі. Туманнасць Андрамеды бачная амаль з рабра, што надае ёй эліптычную форму. У вобласці спіральных галін выступаюць у выглядзе цёмных плям скопішчы газава-пылавых міжзоркавых воблакаў. У Туманнасці Андрамеды двайное ядро; яго кампаненты раздзелены адлегласцю каля 2 пк, прычым адзін з кампанентаў ядра, імаверна, утрымлівае ў сваім цэнтры [[чорная дзірка|чорную дзірку]] масай каля 50 млн мас [[Сонца]]. У гало Туманнасці Андрамеды выяўлены каля 400 [[шаравое зорнае скопішча|шаравых зорных скопішчаў]], а ў яе атачэнні — дзесяць карлікавых [[галактыка|галактык]], з якіх адна ([[M32 (аб’ект Месье)|M32]]) [[эліптычная галактыка|эліптычная]], а астатнія сфераідальныя; усе яны разглядаюцца як спадарожнікі Туманнасці Андрамеды.
 
Адлегласць ад Зямлі складае каля 700 кпк. Маса галактыкі ацэньваецца ў (3—5)·10<sup>11</sup> мас Сонца.