Каста: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 31:
Магло адбывацца наадварот. Чальцы ніжэйшых пластоў грамадства выбіваліся наверх. Ужо ў старажытнасці былі вядомыя выпадкі, калі выхадцы з сем'яў [[манарх]]аў-кшатрыяў станавіліся брахманамі. Джаці [[маратхі, каста|маратхаў]] сфарміравалася з прадстаўнікоў розных каст, але большасць паходзіла ад шудраў. Практыка [[палігінія|палігініі]] ў Індыі таксама суправаджалася шлюбамі з прадстаўніцамі ніжэйшых каст. На поўдні Індыі жанчыны з [[сям'я|сям'і]] Наякаў, што адносілася да варны Кшатрыяў звычайна выходзілі замуж за брахманаў. Нарэшце, джаці падзяляліся на мноства розных абшчын, асабліва, калі існавалі ў розных кутах краіны або займаліся рознай працай. Паступова такія абшчыны маглі стварыць самастойную джаці.
 
Строгасць каставай сістэмы спрыяла пашырэнню ў Індыі рэлігій, якія яе адвяргалі. Характэрна, што [[іслам]] у сярэднявеччы прымалі ў першую чаргу [[даліты]] і іншыя прадстаўнікі ніжэйшых каст або парыі. У XX ст. на поўдні Індыі і поўначы [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]], дзе чальцы ніжэйшых каст складаюць большасць насельніцтва, гэта прывяло да падтрымкі радыкальных рэфарматараў, узнікненню канфліктаў з прадстаўнікамі іншых джаці і рэлігійных груп.
 
У сучаснай Індыі з пункту гледжання [[права]] грамадзяне з розных каст маюць роўныя правы. Таму можна сустрэць выпадкі, калі парыі займаюць высокія дзяржаўныя пасты, вядуць паспяховы бізнэс, а брахманы вымушаны карміцца жабрацтвам. Але ў паўседзённым жыцці каставая няроўнасць усё яшчэ ўплывае на сацыяльную.