Каста: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 14:
*[[Шудры]]
 
Вышэйшая варна святароў-брахманаў была створана з вуснаў. Варна кшатрыяў, воінаў і арыстакратаў, з рук. Варна іх памагатых вайш'яў - са сцёгнаў. Ніжэйшая, але самая вялікая па колькасці варна шудраў, - з нарастаў на нагахног. Першыя тры варны лічацца высакароднымі або [[двіджа|двойчы народжанымі]]. Стаць прадстаўніком пэўнай варны можна толькі па нараджэнню. Але, калі весці праведны лад жыцця і мець добрую [[карма|карму]], то ёсць магчымасць дасягнуць ступені двойчы народжанага ў наступным жыцці.
 
Кожная варна мае свае правілы годных паводзін і ўжывання [[ежа|ежы]]. Найбольш строгія яны ў адносінах да вышэйшых варн, асабліва да брахманаў. Брахманы павінны прымаць толькі ежу расліннага паходжання, ім забараняецца піць бясцёкавую [[вада|ваду]], есці разам з прадстаўнікамі іншых варн або тое, што прыгатавалі прадстаўнікі іншых варн.