Брэсцкі абласны краязнаўчы музей: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 32:
== Гісторыя ==
[[Файл:Брест, Кафедральный Костёл, ул. Ленина, 34 1.JPG|міні|злева|180пкс|[[Касцёл Святога Крыжа, Брэст|Крыжаўзвіжанскі касцёл]], у якім да пачатку 1990-х гг. размяшчаўся музей]]
Краязнаўчы музей у Брэсце адкрыўся вясной [[1941]] г., але ў [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікую Айчынную вайну]] ў час [[Нямецкая акупацыя Беларусі 1941-1944|гітлераўскай акупацыі]] ўсе яго экспанаты былі знішчаны. [[27 сакавіка]] [[1945]] г. выканкам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне аб стварэнні абласнога гістарычнага музея. [[11 чэрвеня]] [[1945]] г. [[Савет Народных Камісараў БССР]] падтрымаў гэтую ініцыятыву пастановай «Аб аднаўленні абласных гісторыка-краязнаўчых музеяў у гарадах [[Гомельскі абласны краязнаўчы музей|Гомелі]], [[Бабруйскі краязнаўчы музей|Бабруйску]], Пінску і Брэсце». [[30 жніўня]] [[1945]] г. Брэсцкі абласны камітэт [[КП(б)Б]] пастанавіў пачаць збор і вывучэнне матэрыялаў пра Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі вобласці. [[14 верасня]] [[1948]] г. Брэсцкі rapвыканкамгарвыканкам вырашыў перадаць пад музей будынак [[Касцёл Святога Крыжа, Брэст|Крыжаўзвіжанскага касцёла]] (узведзены ў [[1856]] г.). Першая пастаянная экспазіцыя музея пачала дзейнічаць у [[1957]] г.

З [[1990]] года размяшчаецца ў [[Дом па вуліцы Карла Маркса, 60 (Брэст)|будынку, узведзеным у пачатку XX стагоддзя]], які быў пабудаваны для мясцовага купца Арона Фогеля і ўключаны ў зону гістарычнай планіроўкі і забудовы Брэста. Музеем кіравалі Н. П. Паўлоўская, І. В. Біруля, Н. М. Калашнікава, М. М. Слепакова, Т. А. Слесарук, Т. М. Новікава. З 2010 г. дырэктар А. У. Міцюкоў.
 
== Фонды ==