Вайш’і: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
У індуісцкай [[міфалогія|міфалогіі]] з'яўленне вайш’яў звязана з узнікненнем свету. Згодна гімну X.XC [[Рыгведа|Рыгведы]]<ref>[https://www.sacred-texts.com/hin/rigveda/rv10090.htm Rig Veda: Rig-Veda, Book 10: HYMN XC. Puruṣa]</ref> пры ахвярапрынашэнні першачалавека Пурушы [[бог|багі]] зрабілі з яго вуснаў [[брахманы|брахманаў]], з рук — раджаў, са сцёгнаў — вайш'яў, з ног — [[шудры|шудраў]]. Вайш'яў прылічаюць да ''[[двіджа]]'' (літаральна «двойчы народжаных»)<ref>[https://www.newworldencyclopedia.org/entry/Twice-born Twice-born]</ref>, паколькі яны абавязаны прайсці абрад [[ініцыяцыя|ініцыяцыі]] пры пераходзе ў дарослы стан. Як рэлігійная варна вайш’і атаесамляліся з жоўтым колерам.
 
Большасць вайш’яў жыве на поўначы [[Індыя|Індыі]]. Адна з найбуйнейшых груп каст — гандляры ''банія''. Лічыцца, што гэта група была сфарміравана з 18 родаў каля 5000 гадоў таму<ref>[https://www.encyclopedia.com/humanities/encyclopedias-almanacs-transcripts-and-maps/banias Banias]</ref>. У нашы дні іх агульная колькасць у [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай Азіі]] набліжаецца да 29 млн чалавек<ref>[https://joshuaproject.net/people_groups/16318 Bania]</ref>. У сваю чаргу, ''банія'' падзяляюцца на 3 [[Эндагамія|эндагамныя]] падкасты: ''біса'', ''даса'' і ''панча''. Кожная каста мае свае рэлігійныя прадпісанні і абавязкі. Іншыя касты вайш’яў таксама маюць складаную ўнутраную структуру.
 
З касты ''модх банія'', што адносіцца да варны вайш’яў, паходзіў [[Махатма Гандзі]].
 
{{зноскі}}