Розніца паміж версіямі "Анатомія раслін"

354 байты дададзена ,  11 месяцаў таму
→‎На Беларусі: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
(→‎На Беларусі: вікіфікацыя)
 
== На Беларусі ==
На [[Беларусь|Беларусі]] анатомія раслін развіваецца з [[1930-я|1930-х]] гадоў ([[Канстанцін Густававіч Рэнард|К. Г. Рэнард]], [[Аляксандр Лявонцьевіч Новікаў|А. Л. Новікаў]], [[Сяргей Уладзіміравіч Калішэвіч|С. У. Калішэвіч]]).
 
Навукова-даследчая работа вядзецца ў [[БДУ|Беларускім дзяржаўным універсітэце]], інстытутах біялагічнага аддзялення [[НАН РБ]], [[Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія|Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі]], Гомельскім і [[Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт|Беларускім]] тэхналагічных універсітэтах і інш.
 
У [[1954]]—[[1966]] гадах выкананы работа па экалагічнай, параўнальнай і тэхнічнай анатоміі раслін ([[Віктар Яўграфавіч Віхроў|В. Я. Віхроў]], [[Раіса Цімафееўна Пратасевіч|Р. Ц. Пратасевіч]], [[Аляксандр Сцяпанавіч Самцоў|А. С. Самцоў]]).
 
Вывучаюцца зменлівасць анатамічнай будовы дзікарослых і культурных раслін пад уплывам генетычных і фізіялагічных фактараў, а таксама дрэвавых раслін пад уплывам экалагічных умоў, вырашаюцца пытанні палягання сельскагаспадарчых культур ([[Наталля Сцяпанаўна Суднік|Н. С. Суднік]], А. В. Пятрэнка, [[Раіса Цімафееўна Пратасевіч|Р. Ц. Пратасевіч]], [[Таццяна Фёдараўна Дзяругіна|Т. Ф. Дзяругіна]], [[Ганна Аляксандраўна Новікава|Г. А. Новікава]], А. Р. Тэн, А. І. Аляксеева, Н. С. Кісялёва і інш.).
 
Даныя анатоміі раслін выкарыстоўваюць у [[аграномія|аграноміі]], тэхніцы, гісторыі культуры, [[археалогія|археалогіі]], [[прамысловасць|прамысловасці]] (харчовай, мэблевай, фармацэўтычнай, цэлюлозна-папяровай і інш.). Істотнае развіццё атрымліваюць эвалюцыйны і экалагічна кірункі вывучэння анатоміі раслін.