Парыі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
'''Па́рыя''', або '''па́рыяр''' ({{lang-ta|பறையர்}}) — [[Сацыяльны інстытут|сацыяльна]]-[[рэлігія|рэлігійная]] група на поўдні [[Індыя|Індыі]] і поўначы [[Шры-Ланка|Шры-Ланкі]]. Відавочна, паходзіць ад мясцовых [[племя]]нных супольнасцей, якія паступова інтэграваліся ў [[індуізм|індуісцкае]] грамадства.
 
Назва ўпершыню сустракаецца ў індуісцкай [[літаратура|літаратуры]] паўднёвай Індыі з пачатку [[наша эра|нашай эры]] адносна груп насельніцтва, якое насяляла асобныя [[вёска|вёскі]] і мясцовасці, часам мела сваіх валадароў. Ім прыпісвалася асобная [[магія|магічная]] сіла, таму парыям забаранялася набліжацца да прадстаўнікоў [[варны|варн]]. Фармальна парыі не ўваходзілі ў сістэму [[каста|каст]]-''джаці'', мелі свае рэлігійныя [[абрад]]ы, што ўключалі ігру на [[барабан]]ах. Па адной з версій, назва '''парыя''' [[этымалогія|этымалагічна]] паходзіць ад слова «барабан».
 
Да прыбыцця [[Еўропа|еўрапейцаў]] у Індыю парыі апынуліся на ніжэйшай прыступцы сацыяльнай лесвіцы, займаліся непрэстыжнай працай, звязанай з прыбіраннем бруду, угнаеннем палеткаў, часцяком з'яўляліся [[прыгонніцтва|прыгоннымі]] або [[рабства|рабамі]] [[брахманы|брахманаў]]. Само слова «парыя» лічылася абразлівым. Гэта спарадзіла атаесамленне парыяў у еўрапейскай літаратуры з прадстаўнікамі недатыкальных каст.