Генадзь Дзмітрыевіч Карпенка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 39:
Скончыў [[Беларускі політэхнічны інстытут]] (1972). У 1972—1983 — стажор-даследчык, інжынер, старэйшы інжынер, загадчык групай, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута ядзернай энергетыкі [[АН БССР]], у 1983—1987 — загадчык аддзелам Беларускага НДІ парашковай металургіі, у 1987—1990 — дырэктар Маладзечнанскага завода парашковай металургіі. У 1990—1996 дэпутат ВС БССР XII склікання і ВС РБ XIII склікання, у 1990—1992 — старшыня камісіі па навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе ВС БССР.
 
У 1991—1994 — старшыня [[Маладзечна|Маладзечанскага]] гарвыканкама. Будучы на пасаде старшыні Маладзечанскага гарвыканкама (1991—1994) правёў у горадзе значныя эканамічныя пераўтварэнні, ініцыяваў правядзенне музычнага і тэатральнага фестываляў, стварэнне футбольнага клубу, карэнным чынам дэсаветызаваў гарадскую [[тапаніміка|тапаніміку]].
 
Выстаўляў сваю кандыдатуру на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1994|прэзідэнцкіх выбарах 1994 году]], але не атрымаў падтрымкі ў сваёй партыі. Як дэпутат ВС РБ XIII склікання, а ў 1996 — намеснік Старшыні [[ВС РБ]], кіраваў [[Прэзідэнцкі імпічмент у Беларусі, 1996|спробай імпічменту]] прэзідэнта [[Аляксандр Лукашэнка|А. Р. Лукашэнкі]] ([[1996]]). Кіраўнік [[Нацыянальны выканаўчы камітэт|Нацыянальнага выканаўчага камітэту]] ([[1998]]). Перад [[1999]] Генадзь Карпенка належаў да лідараў апазіцыі і лічыўся верагодным кандыдатам на [[Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, 1999|прэзідэнцкіх выбарах 1999 года]].