Антацэротавыя імхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др →‎Апісанне: пунктуацыя
Радок 23:
Старажытная група мохападобных раслін, якія, магчыма, існуюць з верхняга [[палеазой|палеазою]]. Спалучае асобныя прыкметы [[пячоначнікі|пячоначнікаў]], [[імхі|імхоў]], сасудзістых раслін і [[водарасці|водарасцей]]. Лічыцца прамежкавым звяном паміж астатнімі [[мохападобныя|мохападобнымі]] і [[сасудзістыя расліны|сасудзістымі раслінамі]].
 
Рысамі прымітыўнай арганізацыі антацэротавых з’яўляюцца пласціністыя [[талом]]ы (га­ме­тафіт) большай часткай разеткападобнай формы (даўжыня 1-3 см), [[клетка|клеткі]] якіх маюць пласціністыя [[хларапласт]]ы з піраноідамі, як у [[водарасці|водарасцей]]. [[Слаявіна]] (талом) [[фотасінтэз]]уючая, цём­на-зе­лё­ная, шматразова вілавата галінуецца, сцелецца па грун­це. На ніжнім баку талома раз­віты аднаклетачныя [[рызоіды]] і вусцейкі (тыповыя для вышэйшых раслін). У падвусцейкавых паражнінах пасяляюцца [[цыанабактэрыі]]. На верх­нім баку талома раз­віваюцца ор­га­ны палавога раз­мнажэння —: жаночыя ([[архегоній|ар­хе­го­ніі]]) на­палову пагру­жаны ў тканку га­ме­тафіта, муж­чынскія ([[антэрыдый|ан­тэрыдыі]]) размешчаны ў спецыяльных ка­ме­рах.
 
Спарафіт у антацэротавых добра развіты, мае выгляд доўгай вузкай [[каробачка|каробачкі]], заглыбленай у гаметафіт ступні і мерыстэматычнага слою паміж імі. Шматлікія шчацінападобныя, злёгку загну­тыя дыплоідныя спарафіты вы­рас­та­юць на верх­нім баку слаявіны. Унутры каробачкі ўтвараюцца [[споры]] і шматлікія ніткападобныя элатэры (раскідваюць спелыя спо­ры з каро­бач­кі). Каро­бач­ка адкрываецца звер­ху ўніз дзвюмя створ­ка­мі.