Мажэйкаўскі сельсавет (Шчучынскі раён): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 51:
'''Мажэ́йкаўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Шчучынскі раён|Шчучынскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Вялікае Мажэйкава]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Гардзеевецкі сельсавет''' у складзе [[Жалудоцкі раён|Жалудоцкага раёна]] [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. Цэнтр — вёска [[Гардзееўцы]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Агародніцкі сельсавет (Шчучынскі раён)|Агародніцкага сельсавета]]. 1 жніўня 1966 года перайменаваны ў Мажэйкаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Вялікае Мажэйкава<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).</ref>. У 1966 годзе ў склад сельсавета з [[Шчучынскі сельсавет|Шчучынскага сельсавета]] перададзены вёскі [[Валока (Шчучынскі раён)|Валока]], [[Вялікія Баяры]], [[Готараўшчына]], [[Зайкаўшчына (Шчучынскі раён)|Зайкаўшчына]], [[Ішчална]], [[Казарэзы (Шчучынскі раён)|Казарэзы]], [[Кемяны (Шчучынскі раён)|Кемяны]], [[Корасць]], [[Малыя Баяры]], [[Навасады (Шчучынскі раён)|Навасады]], [[Станіславова (Шчучынскі раён)|Станіславова]], [[Юцеўцы]] і [[Ялашаўцы]]<ref>Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).</ref>. 20 лістапада 1973 года да сельсавета далучана частка скасаванага [[Жалудоцкі сельсавет|Жалудоцкага сельсавета]] (вёскі [[Багданаўцы]], [[Забалаць (Шчучынскі раён)|Забалаць]], [[Красулі]], [[Навасёлкі (Мажэйкаўскі сельсавет)|Навасёлкі]], [[Тумашаўцы]] і хутар [[Гарманціна]])<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).</ref>. 27 снежня 2016 года ў склад [[Васілішкаўскі сельсавет|Васілішкаўскага сельсавета]] перададзена вёска [[Нарчы]]<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D917r0081439&p1=1&p5=0 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 27 декабря 2016 г. № 203 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2404 чалавекі<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 48,5 % — [[беларусы]], 46,2 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 4,0 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.