Людвісарня: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выпраўлена моўная памылка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 6:
Паводле дакументаў, віленскія людвісарні вядомы з 2-й чвэрці XVI ст. [[Вялікі князь літоўскі]] [[Жыгімонт Аўгуст]] уладкаваў у Вільні каля [[Дольны замак|Дольнага замка]] людвісарню па вырабе гармат ([[Віленская пушкарня]]). Яна працавала да 1630-х г., адліваючы палявыя і фартыфікацыйныя гарматы.
 
У [[Нясвіжскі замак|Нясвіжскім замку]] [[Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка]] заклаў [[Нясвіжскі палацава-паркавы комплекс#Артылерыя|Нясвіжскую людвісарню]]. У 1598 годзе ў ёй былі адліты 2 ажурныя званы для гадзінніка Нясвіжскага замка. Яшчэ адзін невялікі звон быў адліты для [[Мірскі замак|Міра]]. Пасля выгнання шведаў з Нясвіжа ў час [[Паўночная вайна|Паўночнай вайны]] каля 1713 года ў Нясвіжскай людвісарні быў зроблены новы печ па адліўцы званоў. У 1719—21 гадах з людвісарні былі пасланы 3 званы ў [[Белая|Белую]] на [[Падляшша|Падляшшы]] (адзін з іх важыў каля 350 кг, другі — каля 620 кг). У 1721 годзе ўладальніца Белай Ганна Радзівіл запрашала туды для працы нясвіжскага людвісара Патона, аднак той адмовіўся з-запраз хваробыхваробу<ref>{{Крыніцы/ЭВКЛ|2}}</ref>.
 
Людвісар Герман Мольцфельд у канцы XVI — пач. XVII ст. адліў у ёй прынамсі 3 ажурныя званы для гадзіннікаў і шмат багата ўпрыгожаных гармат. У канцы XVI ст. трымаў людвісарню ў [[Коўна|Коўне]] і Вільні майстар Марцін Гофман. Відаць, з канца XVI ст. мелі ў Вільні людвісарні і іншыя майстры. У XVII ст. тут адліваў званы і гарматы Іаган Бротэльт, у 2-й палове XVII ст. выраблялі званы [[Ян Дэлямарс]], Ганс Ульрых Бадэр і Фёдар Фёдаравіч Пярвец. Людвісар Габрыель Дарафеевіч адліваў званы ў [[Полацк|Полацку]] ([[1644]]) і [[Пінск]]у ([[1648]]). У сярэдзіне XVII ст. была людвісарня па адліўцы званоў у [[Магілёў|Магілёве]]. [[Багуслаў Радзівіл]] у сярэдзіне XVII ст. меў людвісарню для адліўкі гармат у [[Слуцк]]у, у канцы 17 ст. тут працаваў людвісар Казімір Легер. У пачатку XVIII ст. часовыя людвісарні па адліўцы званоў дзейнічалі ў [[Крожы|Крожах]] і [[Датнава|Датнаве]] ў [[Ковенскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ковенскім павеце]]. У 1-й палове XVIII ст. мелі людвісарню ў Вільні майстры Бенжамін Фінгерлінг, Іаган Піль, Крысціян, Кароль Готліб Шпар, Тамаш Гапановіч, у 2-й палове XVIII ст. — Антоній Гапановіч, Густаў Мёрк, Ян Самуэль Вагнер. У [[Нясвіж]]ы ў 1-й палове XVIII ст. працавала радзівілаўская людвісарня па адліўцы званоў, у 2-й палове XVIII ст. — па вырабе гармат. Каля 1747 года [[Геранім Фларыян Радзівіл]] заснаваў [[Урэцкая шкляная мануфактура#Людвісарня|Урэцкую людвісарню]] па адліўцы гармат і званоў, якая спыніла дзейнасць задоўга да 1774 г. У час [[паўстанне 1794 года|паўстання 1794]] людвісарня па адліўцы гармат была арганізавана ў Вільні (людвісар Ян Самуэль Вегнер)<ref name = "vkl"/>.