Стоўбцы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Гісторыя: арфаграфія, перанесена: Прызідыум → Прэзідыум з дапамогай AWB
Радок 77:
Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) і Паўночнай вайны (1700—1721) Стоўбцы былі моцна разбураны.
 
З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа, з 1728 г. — [[Род Чартарыйскіх|Чартарыйскіх]], цэнтрам графства. У 1729 г. мястэчка атрымала [[магдэбургскае права]]. З 1793 г. — ў складзе Расійскай імперыі, з 1796 г. — цэнтр воласці [[Мінскі павет, Расійская імперыя|Мінскага павета]]. У 1871 г. за 2 км ад Стаўбцоў на чыгунцы Масква—Брэст пабудавана аднайменная чыгуначная станцыя. У 1921—1939 гг. — у складзе Польшчы, горад, цэнтр гміны і павета ў Навагрудскім ваяводстве. З 1939 г. — ў БССР, з 1940 г. — цэнтр раёна. У сакавіку 1977 года ў склад горада ўвайшла вёска [[Акінчыцы]] [[Заямнаўскі сельсавет|Заямнаўскага сельсавета]]<ref>Рашэнні выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных Беларускай ССР ад 17 і 31 сакавіка 1977 г. // Зборнік законаў, указаў ПрызідыумаПрэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).</ref>.
 
У час нямецкай акупацыі 1943—1944 гг. у Стоўбцах працавала падпольная польская школа. Падпольную вучобу вёў былы суддзя Родэ, які чытаў лекцыі паводле перадваеннай праграмы польскіх гімназійных школ. Родэ загінуў на вачах вучняў каля 6 ліпеня 1944 года, падчас шматдзённага штурму горада Чырвонай Арміяй<ref name="nauczanie"/>.