Опсаўскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎top: арфаграфія, перанесена: Прызідыум → Прэзідыум з дапамогай AWB
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''О́псаўскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Браслаўскі раён|Браслаўскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) [[Опса (аграгарадок)|Опса]]
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[БССР]]. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Полацкая вобласць|Полацкай вобласці]], з 8 студзеня 1954 года — [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Купчэльскі сельсавет|Купчэльскага сельсавета]], з [[Дрысвяцкі сельсавет|Дрысвяцкага сельсавета]] [[Відзаўскі раён|Відзаўскага раёна]] перададзена вёска Устронь<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Пагошчанскі сельсавет|Пагошчанскага сельсавета]]<ref>Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.</ref>. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны вёска [[Урвы]], хутары [[Варнелі]], [[Кансталіна]], [[Падгаі (Браслаўскі раён)|Падгаі]] і [[Янулішкі]]<ref>Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).</ref>. 26 сакавіка 1973 года скасаваны вёскі [[Баркунішкі]] і [[Пабержы (Опсаўскі сельсавет)|Пабержы]] (зліліся з вёскай [[Купчэлі]])<ref>Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).</ref>. [[8 красавіка]] [[2004]] года Опсаўскаму сельсавету былі перададзеныя 47 сельскіх населеных пунктаў, якія былі адміністрацыйна падпарадкаваныя скасаванаму [[Відзаўскі пассавет|Відзаўскаму пасялковаму савету]], у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Бярозавы край» Браслаўскага раёна<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2004-83/2004-83(003-027).pdf&oldDocPage=1 Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области]</ref>.
 
13 снежня 2006 года скасаваны вёскі [[Клярында]], [[Маркулёва]], [[Мушыклі]], хутар [[Далані]]<ref>[http://pravo.by/pdf/2010-37/2010_37_9_28801.pdf Решение Браславского районного Совета депутатов от 13 декабря 2006 г. № 187 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района]</ref>. 24 чэрвеня 2011 года скасаваны вёскі [[Бартэлішкі]], [[Крумплі]], [[Харонжышкі]], хутары [[Жыгуці]], [[Лук’яны]], [[Шлікшта]] і [[Яжоўка]]<ref>[http://www.pravo.by/pdf/2011-81/2011_81_9_42319.pdf Решение Браславского районного Совета депутатов от 24 июня 2011 г. № 100 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района]</ref>.