Роса: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
 
Побач з гэтым могілкамі ў першай палове [[XIX стагоддзе|XIX]] размяшчалася месца пахавання памерлых у аддзяленні Антокальскай бальніцы хворых. Першапачаткова яго звалі Сірочым, затым Новай Росай (плошча 4,6 га).
 
У [[1841]]—[[1850]] гадах на могілках была пабудаваная {{нп5|капліца на могілках Роса|вялікая неагатычная капліца|lt|Rasų kapinių koplyčia}} па праекце архітэктара {{нп5|Томаш Тышэцкі|Томаша Тышэцкага|ru|Тышецкий, Томаш}}. У 1888 годзе па праекце архітэктара {{нп5|Юліян Янушэўскі|Юліяна Янушэўскага|ru|Янушевский, Юлиан}} да капліцы была дабудаваная вежа-званіца.
 
Перад уваходам на могілкі ў [[1920]] былі пахаваны салдаты, якія загінулі ў [[Савецка-польская вайна 1919—1921 гадоў|савецка-польскай вайне]]. У [[1935]]—[[1936]] невялікія ваенныя могілкі былі перабудаваны па праекце [[Войцех Ястжэмбоўскі|Войцеха Ястжэмбоўскага]], аўтара размешчанага ў цэнтры надмагілля над прахам маці і сэрцам [[Юзаф Пілсудскі|Юзафа Пілсудскага]]. Побач пахаваны салдаты ганаровай варты, якія адмовіліся здаць зброю чырвонаармейцам у [[1939]] і былі расстраляныя на месцы. Частку могілак займаюць магілы байцоў [[Армія краёва|Арміі краёвай]].
 
З [[1967]] пахаванні на Росе, акрамя выключных выпадкаў, спынены.
[[Файл:Church on Rasos Cemetery, Vilnius.jpg|міні|злева|Неагатычная могілкавая капліца, у якой у 2019 годзе былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гадоў]]
 
[[10 сакавіка]] [[2005]] года падчас дзяржаўнага візіту ў Літву прэзідэнта [[Польшча|Польшчы]] на могілкі Роса [[Аляксандр Квасьнеўскі]] і [[Валдас Адамкус]] усклалі кветкі на магілы [[Ёнас Басанавічус|Ёнаса Басанавічуса]] і Юзафа Пілсудскага<ref>[http://www.president.lt/lt/news.full/5549 Lenkijos Prezidentas tęsia vizitą Lietuvoje]{{ref-lt}}</ref>.