Розніца паміж версіямі "Санскрыт"

47 байтаў выдалена ,  1 год таму
вікіфікацыя
др (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
(вікіфікацыя)
 
}}
[[Файл:Rigveda MS2097.jpg|thumb|250px|right|Фрагмент [[Рыгведа|Рыгведы]] на санскрыце.]]
'''Санскры́т''' ([[дэванагары]]: संस्कृता वाक्, «ачышчаная, аздобленая мова»)  — старажытная літаратурная мова [[Індыя|Індыі]] са складанай [[сінтэтычная мова|сінтэтычнай]] [[граматыка]]й. Узрост ранніх помнікаў даходзіць да трох с паловай тысяч гадоў. Санскрыт трэба разглядаць не як мову якога-небудзь народа, а як мову пэўнай культуры, распаўсюджанай выключна ў асяроддзі сацыяльнай эліты. Гэта культура прадстаўлена, галоўным чынам, [[індуізм|індуісцкімі]] рэлігійнымі тэкстамі; і таксама як [[лацінская мова|лацінская]] і [[грэчаская мова|грэчаская]] мовы на Захадзе  — санскрыт на Усходзе стаў мовай міжкультурных зносін, вучоных і рэлігійных дзеячаў. У цяперашні час, гэтая мова лічыцца адной з 22 афіцыйных моў [[Індыя|Індыі]]. Граматыка  — надзвычай складаная і багатая; лічыцца, што санскрыт з'яўляеццаз’яўляецца адной з самых [[флектыўная мова|флектыўных]] моў свету. Лексіка багатая і стылістычна разнастайная.
 
Санскрыт паўплываў на развіццё моў Індыі (галоўным чынам у лексіцы) і на некаторыя іншыя мовы, якія апынуліся ў сферы санскрыцкай ці [[будызм|будыйскай]] культуры. У Індыі санскрыт выкарыстоўваецца як мова гуманітарных навук і рэлігійнага культа; у вузкім коле  — як размоўная мова. Санскрыт запісваўся рознымі відамі [[пісьменнасць|пісьменнасці]], што ўзыходзяць да [[брахмі]]: [[кхароштхі]], [[кушанскае пісьмо]], [[гупта]], [[нагары]], [[дэванагары]] і іншыя (у цяперашні час для санскрыта выкарыстоўваецца толькі дэванагары). На санскрыце напісаны творы мастацкай, рэлігійнай, філасофскай, юрыдычнай і навуковай літаратуры, якія аказалі ўплыў на культуры [[Паўднёвая Азія|Паўднёвай]], [[Паўднёва-Усходняя Азія|Паўднёва-Усходняй]] і [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]] і [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропы]].
 
Вывучэнне санскрыту ў [[Еўропа|Еўропе]] пачалося з канца XVIII ст.: у 1786 годзе яго адкрыў для Еўропы брытанскі філолаг '''[[Уільям Джонс]]''' (да гэтага санскрыт быў апісаны французскім езуітам '''[[Кёрду]]''' ў 1767 годзе і нямецкім місіянерам '''[[Ханкследэн|Ханкследэнам]]ам''', але іх працы былі апублікаваны ўжо пасля прац Джонса). Знаёмства з санскрытам сыграла ў пачатку XIX ст. вырашальную ролю ў стварэнні {{нп4|[[параўнальна-гістарычнае мовазнаўства|параўнальна-гістарычнага мовазнаўства|ru|Сравнительно-историческое языкознание}}]].
 
Колькасць носьбітаў: для 50 тысяч  — родная мова, для 195 тысяч  — другая мова.
 
== Гісторыя ==
Санскрыт узнік, як мяркуецца, каля 1200  г. да н.э. Тагачасная [[ведыйская мова]], аднак, адрозніваецца ад класічнага санскрыту. Мова санскрыт сфарміравалася як спроба новае стандартызацыі старажытных індыйскіх гаворак, падчас якой было праведзена новае [[літаратурная мова|ўнармаванне]] састарэлай на той час ведыйскай. Стандартызацыя новае мовы, якая стала вядомая пад назвай ''санскрыт'', была ажыццёўлена выдатным мовазнаўцам таго часу {{нп4|Паніні||ru|Панини}} (нарадзіўся ў 4 ст. да н.э. на паўночным усходзе сучаснага [[Пакістан]]а), які, між іншага, склаў грунтоўныя апісанні [[граматыка|граматыкі]] таго часу.
 
Асноўным адрозненнем санскрыту ад ведыйскае мовы можна лічыць рэгіён яго складання, а таксама структурныя паказчыкі. Так, ведыйская мова развілася ў эпоху знаходжання старажытнай індаарыйскай цывілізацыі ў [[Пенджаб]]е (паўночны захад Індыі, усход Пакістана) і, адпаведна, склалася на гаворках гэтага рэгіёна, у той час як санскрыт узнік у эпоху перамяшчэння індаарыйскае цывілізацыі далей на ўсход, на даліну [[Ганг]]а, што паўплывала на стандарт гэтае мовы ў гэтай мясцовасці. Марфалагічна санскрыт у цэлым можна апісаць як мову, якая зведала пэўнае спрашчэнне ў параўнанні з ведыйскай (знікненне або перапрацоўка некаторых форм {{нп4|граматычны час|часу|ru|Время (лингвистика)}}, {{нп4|граматычны лад|ладу|ru|Наклонение (лингвистика)}} дзеясловаў). Як ведыйская мова, так і санскрыт у літаратуры могуць абагульняцца ў шырэйшае паняцце  — ''[[старажытнаіндыйская мова]]''.
 
Першапачаткова санскрыт не меў пісьменнасці, творы на мове перадаваліся вусна. Для запісу ўжываліся пісьмо [[брахмі]] (яшчэ да н.э.), пазней  — сістэмы пісьма, распрацаваныя на яе аснове ([[дэванагары]], {{нп4|кхароштхі||ru|Кхароштхи}}). У цяперашнія часы існуе сістэма, вядомая пад тэрмінам {{нп4|Міжнародны алфавіт транслітарацыі санскрыту|''міжнародная сістэма транслітарацыі санскрыту''|ru|Международный алфавит транслитерации санскрита}} (або пад англійскім скарачэннем ''IAST''), створаная ў мэтах запісу мовы [[лацінскі алфавіт|лацініцай]] (зрэшты, гэтая сістэма выкарыстоўваецца і для сучасных моў Індыі, часам нават для неіндаарыйскіх).
 
Гісторыя выхаду санскрыту з ужывання нечым нагадвае падобную гісторыю ведыйскае мовы  — састарэнне літаратурнае нормы ў параўнанні з народнымі гаворкамі, якія праз уласнае развіццё пачыналі прыкметна аддаляцца ад пісьмовае мовы. Ужо да нашай эры фарміруюцца новыя літаратурныя мовы  — [[пракрыт]]ы, але яны не выцясняюць санскрыт, таму іх існаванне адносна адна адной варта характарызаваць не як строга храналагічнае, а паралельнае.
 
Генетычна мова адносілася да [[індаарыйскія мовы|індаарыйскае]] групы (а па часе  — да стадыі, вядомай як ''старажытнаіндыйская мова'') [[індаіранскія мовы|індаіранскае]] галіны [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскае]] сям'ісям’і моў. Акрамя ўласна [[індаеўрапейскія мовы|індаеўрапейскіх]] характарыстык адлюстроўвае на сабе ўплывы кантактаў з мовамі насельніцтва, якое пражывала на [[Індастан]]е да прыходу [[арыі|арыяў]] (што таксама назіраецца ў ведыйскай мове, гл. ''[[даведыйскі субстрат]]''). Як і іншыя [[індаіранскія мовы]], санскрыт  — тыповая «[[сатэм]]ная» мова (тры рады [[праіндаеўрапейская мова|праіндаеўрапейскіх]] велярных у санскрыце адлюстраваныя як свісцячыя; для параўнання, да сатэмных індаеўрапейскіх належаць таксама [[славянскія мовы|славянскія]] і [[балтыйскія мовы]]). Сатэмізацыю ў санскрыце можна паказаць на найбольш вядомым слове для [[ізаглоса кентум-сатэм|гэтай ізаглосы]]  — «сто», прыведзеным ніжэй у табліцы (як бачна з табліцы, у лацінскай і англійскай наадварот, адбылося захаванне велярнага, бо яны не адносяцца да сатэмных).
 
{| class="wikitable"
Санскрыт напрамую паўплываў на мову [[хіндзі]]: многія ''персізмы'' ў ёй былі заменены на санскрыцкія словы. Ужо некалькі стагоддзяў санскрыт запісваецца пераважна пісьменнасцю [[дэванагары]], але часам і мясцовымі пісьменнасцямі.
 
Сёння санскрыт у асноўным [[мёртвая мова|«мёртвая»]] мова, падобна [[лацінская мова|лаціне]], але ён застаецца па-ранейшаму свяшчэннай мовай [[індуізм|індуістаў]], бо ўсе іх святыя пісанні (ад [[Веды, індуізм|Ведаў]] з [[Упанішады|Упанішадамі]] да {{нп4|Бхагавад-Гіта|Бхагавад-Гіты|ru|Бхагавадгита}}) былі напісаныя на санскрыце і часта так і выкарыстоўваюцца. Санскрыт таксама ўжываецца ў рэлігійных рытуалах (напрыклад, у богаслужэннях, вяселлях і памінанні мёртвых). Пры распаўсюджванні [[індуізм|індыйскіх рэлігійных вераванняў]] ва Усходняй Азіі  — санскрытызмы пранікалі ў іншыя мовы рэгіёна, у тым ліку не індаеўрапейскія. У сучаснай лінгвістыцы  — санскрыт адыгрывае важную ролю ў параўнальна-гістарычным мовазнаўстве як крыніца лексем, што прыводзяцца для параўнання з іншымі індаеўрапейскімі мовамі (з прычыны пэўнага [[архаізм]]у).
 
== Гл. таксама ==
{{Індаарыйскія мовы}}
{{Мовы Індыі}}
{{Бібліяінфармацыя}}
 
[[Катэгорыя:Індаарыйскія мовы]]
[[Катэгорыя:Мовы Індыі]]