Розніца паміж версіямі "Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт"

няма тлумачэння праўкі
1 студзеня 1974 года НФБТІ быў ператвораны ў самастойны Наваполацкі політэхнічны інстытут (НПІ), які стаў другім політэхнічным інстытутам у [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|Беларускай ССР]]. Рэктарам НПІ быў прызначаны былы дырэктар Наваполацкага філіяла — [[Эрнст Міхайлавіч Бабенка]]. Пры магутнай падтрымцы рэспубліканскай і мясцовай улады, галоўным чынам за кошт галіновых міністэрстваў СССР, закладвалася грунтоўная матэрыяльна-тэхнічная база НПІ. Актыўна будаваліся вучэбна-лабараторныя карпусы, кватэры для выкладчыкаў, інтэрнаты для студэнтаў. У маладую ВНУ былі запрошаны цэлыя навуковыя школы з многіх навуковых і прамысловых цэнтраў Савецкага Саюза: Чалябінска, Валгаграда, Саратава, Калінінграда, Растова. Таленавітыя выкладчыкі — прафесары [[Сяргей Іванавіч Лугоўскі|С. І. Лугоўскі]], А. М. Левін і А. І. Сямёнаў, дацэнты Ю. П. Ашчэпкаў, Б. П. Чэмісаў і іншыя — забяспечылі не толькі паспяховую навуковую дзейнасць, але таксама заклалі базу навуковых кірункаў кафедраў. Былі заключаны буйныя гаспадарчыя пагадненні з прадпрыемствамі па распрацоўцы новых тэхналогій павышэння трываласці дэталяў хімічнага абсталявання, разнастайных машын і апаратаў, стварэнню сістэм вентыляцыі і водаачысткі, выкарыстанню новых будаўнічых матэрыялаў і канструкцый. У 1976 г. была створана кафедра геадэзіі, і адбыўся першы набор на спецыяльнасць «Прыкладная геадэзія». У выніку паспяховага развіцця гэтага напрамку ў 1979 г. у НПІ быў адкрыты першы і доўгі час адзіны ў Беларусі геадэзічны факультэт. У 1982 г. у склад НПІ уваходзіла 6 факультэтаў (санітарна-тэхнічны, будаўнічы, тэхналагічны, машынабудаўнічы, геадэзічны і вячэрні), 23 кафедры і навукова-даследчы сектар. З 1985 года ў інстытуце сталі навучацца замежныя студэнты.
 
Ужо ў першыя гады існавання ВНУ у ёй зараджаецца будатрадаўскі рух. Неўзабаве наваполацкія будатрады зарэкамендавалі сябя з самага лепшага боку як у рэспубліцы, так і за яе межамі. У 1980 годзе Пастановай Савета Міністраў Беларускай ССР Наваполацкаму політэхнічнаму інстытуту было прысвоена імя Ленінскага камуністычнага Саюза моладзі Беларусі. Складаныя працэсы, якія адбываліся ў СССР, а пасля яго распаду — у Беларусі — у канцы 80-х — пачатку 90-х гг. выклікалі значныя змены ў НПІ. У 1989 г. быў створаны радыётэхнічны факультэт, а ў 1992 г. — фінансава-эканамічны і на базе машынабудаўнічага — асобны факультэт па перападрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, з часам пераўтвораны ў Інстытут павышэння кваліфікацыі пры НПІ<ref>[[Новополоцкий политехнический институт (1968-1993 гг.)]]</ref>.
 
=== Пераўтварэнне НПІ ў класічны ўніверсітэт ===
Штуршок далейшаму развіццю ПДУ дало наведванне ВНУ ў 2001 годзе [[Прэзідэнт Беларусі|Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь]] [[Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка|А. Р. Лукашэнка]]. Згодна з Пратаколам Даручэнняў Галавы дзяржавы ад 1 верасня 2001 года Міністэрства абароны перадала ўніверсітэту комплекс будынкаў езуіцкага калегіума. У лютым 2003 года адбылася ўрачыстая перадача гістарычных будынкаў. Такім чынам, выкладчыкі і студэнты ПДУ сталі гаспадарамі аднаго з старэйшых універсітэцкіх гарадкоў на постсавецкай прасторы і найстарэйшага — у Беларусі. На сённяшні дзень на полацкай пляцоўцы ВНУ размяшчаюцца гуманітарны факультэт (з 2005 г.) і факультэт інфармацыйных тэхналогій (з 2008 г.)<ref>Полацкі дзяржаўны універсітэт: вытокі, гісторыя станаўлення і дзейнасць (да 40-годдзя заснавання). — Наваполацк: ПДУ, 2008. — С. 37—38.</ref>.
 
З 2016 года юрыдычны факультэт і кафедра фізвыхавання і спорту гуманітарнага факультэта валодае ўласным кампусам у пасёлку Міжрэчча<ref>[[Начало учебного семестра в Междуречье]]</ref>. На гэтай жа базе дзейнічае Рэгіянальны вучэбна-навукова-практычны Юрыдычны цэнтр<ref>[https://www.psu.by/fakultety/juf/9770-regionalnyj-uchebno-nauchno-prakticheskij-juridicheskij-tsentr#obshchaya-informatsiya Региональный учебно-научно-практический Юридический центр]</ref>. У кастрычніку 2017 года ўніверсітэт сумесна з Наваполацкім гарадскім выканаўчым камітэтам і [[Нафтан (прадпрыемства)|ТАА «Нафтан»]] з’яўляецца актыўным удзельнікам інавацыйна-прамысловага Наваполацкага нафтахімічнага кластара, стварэнне якога скіравана на ўмацаванне сувязі паміж адукацыяй, навукай і вытворчасцю і спрыянне далейшаму развіццю нафтахімічнай галіны, а таксама іншай навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці<ref>[https://www.psu.by/nauka/novosti-nauki/10786-pgu-vstupil-v-sostav-innovatsionno-promyshlennogo-neftekhimicheskogo-klastera ПГУ вступил в состав инновационно-промышленного нефтехимического кластера]</ref>.
 
У ходзе рэарганізацыі вучэбных падраздзяленняў універсітэта ў 2017 годзе былі аб’яднаныя спартыўна-педагагічны і гісторыка-філалагічны факультэты, а таксама інжынерна-тэхналагічны факультэт і факультэт машынабудавання і аўтамабільнага транспарту. У выніку былі ўтвараны гуманітарны і механіка-тэхналагічны факультэты адпаведна. Па стане на май 2018 года ПДУ аб’ядноўвае 9 факультэтаў, у тым ліку па рабоце з замежнымі студэнтамі і давузаўскай падрыхтоўцы, і 27 кафедраў. Універсітэт прапаноўвае 83 праграмы бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры тэхнічнага, фінансава-эканамічнага, гуманітарнага і педагагічнага профіля, а таксама 18 праграм дактарантуры. У 2017—2018 вучэбным годзе ў ВНУ налічвалася каля 10 000 студэнтаў дзённай, завочнай і дыстанцыйнай формаў навучання, сярод якіх замежныя грамадзяне з 24 дзяржаў блізкага і далёкага замежжа. У ПДУ працуе каля 440 выкладчыкаў, 39 % з якіх маюць навуковыя ступені<ref>[https://www.psu.by/sobytija/10620-obshcheuniversitetskoe-sobranie-2017 Общеуниверситетское собрание — 2017]</ref>. Пры ўніверсітэце працуюць Цэнтр вывучэння замежных моў «Uiniversum»<ref>[https://www.psu.by/tsentry/10625-tsentr-izucheniya-inostrannykh-yazykov-universum]</ref>, Цэнтр дашкольнага дзяцінства і інавацыйных тэхналогій развіцця «УНІВЕРык»<ref>[https://www.psu.by/tsentry/8429-tsentr-doshkolnogo-detstva-i-innovatsionnyh-tehnologij-razvitija]</ref>, [https://www.psu.by/fakultety/mtf/avtoshkola аўташкола].
 
== Рэктары ==
* [[Эрнст Міхайлавіч Бабенка|Бабенка, Эрнст Міхайлавіч]]
* [[Пётр Іванавіч Швед|Швед, Пётр Іванавіч]]
* [[Дзмітрый Мікалаевіч Лазоўскі|Лазоўскі, Дзмітрый Мікалаевіч]]
 
{{Зноскі}}
 
== Спасылкі ==
[[Катэгорыя:Універсітэты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Адукацыя ў Полацку]]
[[Катэгорыя:Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт| ]]
<references />