Вацлаў Пянткоўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: clean up, перанесена: РЛ|2|0 → РЛ|2|, Маракоў|РЛ → Маракоў/Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы…, выдалена: |РЛ1-3 ( з дапамогай AWB
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 4:
Нарадзіўся ў маленькім мястэчку [[Ясенюўка]] на Беласточчыне ў шматдзетнай сям'і. Атрымаўшы атэстат у [[1926]], накіраваўся ў [[Пінск]], каб паступіць у семінарыю, якая годам раней пачала функцыянаваць тут. Вучыўся ў Пінскай семінарыі. У міжваенны перыяд вучыўся ў [[Рым]]е, пасля вяртання ў Беларусь быў прэфектам Навагрудскай гімназіi імя А. Міцкевіча. Пасля Другой сусветнай вайны прызначаны пробашчам касцёла ў в. [[Вёска Мядзведзічы|Мядзведзічы]] [[Ляхавіцкі раён|Ляхавіцкага раёна]] Брэсцкай вобласці, выконваў абавязкі Генеральнага вікарыя [[Пінская дыяцэзія|Пінскай каталіцкай дыяцэзіі]]. У 1950 арыштаваны i сасланы ў казахстанскія лагеры. Паводле абвінавачання, заклікаў сялян не ўступаць у калгас. У [[Казахстан]]е працягваў праводзіць службы для католікаў, якія знаходзіліся ў зняволенні. Падчас «хрушчоўскай адлігі» вярнуўся ў парафію ў в. Мядзведзічы.
 
У 1970-х г. у сваім доме адкрыў без дазволу ўлад семінарыю. Вацлаў Пянткоўскі выкладаў гісторыю касцёла, кананічнае права, этыку, замежныя мовы i філасофію. Семінарыя была заканспіравана. Некаторыя слухачы ўладкоўваліся на працу, таму савецкім органам было цяжка «падвесці» іх пад крымінальны артыкул аб ухіленні ад працы. Праз пэўны час у в. Мядзведзічы прыязджалі ксяндзы i экзаменавалі слухачоў. Выпускнікі праходзілі практыку ў парафіях. Потым яны давучваліся ў [[Горад Рыга|Рызе]] і [[Каўнас]]е або таемна пасвячаліся ў капланствасвятары. За пяць гадоў ім было падрыхтавана дзесяць чалавек. Сярод выхаванцаў семінарыі беларускія біскупы — [[Казімір Велікаселец]] і [[Антоній Дзям'янка]]. Першым жа выпускніком стаў ксёндз Рышард Юнік, які здаў экстэрнам экзамены ў Рызе ў 1978, з 1979 служыць у [[Вёска Рубяжэвічы|Рубяжэвічах]].
 
Вацлаў Пянткоўскі займаўся актыўным душпастырствам. Ад 1980 да 1984 ён абслугоўваў таксама парафію ў [[Вёска Новая Мыш|Новай Мышы]]. Будучы адміністратарам Пінскай дыяцэзіі, патаемна арганізоўваў для святароў штомесячныя дні духоўных разважанняў, вёў шырокую рэлігійную перапіску. 11 лютага 1988 Папа [[Ян Павел II]] надаў яму годнасць інфулата.