Варанчанскі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Варанча́нскі сельсавет''' — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Карэліцкі раён|Карэліцкага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Варонча]]. Плошча — 6673 га.
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як '''Варанчэўскі сельсавет''' у складзе [[Валеўкаўскі раён|Валеўкаўскага раёна]] (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) [[Баранавіцкая вобласць|Баранавіцкай вобласці]] [[БССР]]. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе [[Навагрудскі раён|Навагрудскага раёна]], з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. 21 жніўня 1989 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Цырынскі сельсавет|Цырынскага сельсавета]]. 28 верасня 1995 года адноўлены як Варанчанскі сельсавет. 16 сакавіка 1987 года скасавана вёска [[Сапліцы]] (злілася з вёскай [[Горбатавічы]])<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).</ref>. 4 красавіка 2017 года скасаваны, тэрыторыя далучана да [[Райцаўскі сельсавет|Райцаўскага сельсавета]]<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=12551&p0=D917r0082826&p1=1 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 681 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 83,3 % — [[беларусы]], 14,4 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.