Розніца паміж версіямі "Слонім"

69 байтаў дададзена ,  7 месяцаў таму
→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
Летапісныя назвы: '''Услонім''', '''Васлонім''', якія, магчыма, паходзілі ад слова «услон»—заслон, у значэнні фарпосту на важнай рачной магістралі.
 
Паводле археалагічных даследаванняў, у [[XI]] ст. на месцы сучаснага горада існавалі два ўмацаваныя гарадзішчы на абодвух берагах Шчары, якія, магчыма, паслужылі повадам для ўзнікнення назвы. З [[XII]] ст., відаць, на правабярэжжы на так званым Замчышчы (у цэнтры сучаснага горада на беразе Шчары) існаваў [[Ніжні замак (Слонім)|драўляны замак]]. Упершыню Слонім згадваецца ў [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьцеўскім летапісе]] пад [[1252]] г. У XII—XIII[[XII]]—[[XIII]] стст. горад з высокай матэрыяльнай культурай, развітымі рамёствамі і гандлем. З сярэдзіны [[XIII]] ст. знаходзіўся ў складзе [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пад [[1283]] годам згадваецца [[Васілька Слонімскі|«князь васлонімскі» Васілька]]<ref name="PSRL"/>. Умацаваным цэнтрам Слоніма быў Верхні замак на левым беразе Шчары. Слонімская харугва прымала ўдзел у [[Грунвальдская бітва|Грунвальдскай бітве]] [[1410]] годаг. З [[1413]] годаг. Слонім у складзе Троцкага ваяводства.
 
У [[1490]] г. [[Казімір Ягелончык]] будуе ў горадзе першы касцёл (на яго месцы збудаваны мураваны касцёл св. Андрэя (1775)). У [[1506]] г. быў горад разбураны татарамі, стары замак больш не аднаўляўся. У [[1520]] г., пры намесніку [[Ян Радзівіл, 1474—1522|Яну Мікалаевічу Радзівілу]], у асноўным пабудаваны [[Верхні замак (Слонім)|новы замак]]. У [[1531]] г. вялікі князь [[Жыгімонт Стары]] даў Слоніму гарадское самакіраванне па магдэбургскім праве, пацверджанае ў [[1591]] г. [[Жыгімонт Ваза|Жыгімонтам Вазам]] (скасавана ў [[1776]] г.). Горад меў свой герб. З [[1560]] г. Слонім становіцца уласнасцю маршалка [[Рыгор Грынькавіч Валовіч|Р. Валовіча]], з [[1586]] — канцлера літоўскага [[Л. Сапега|Л. Сапегі]]. У [[XVI]] ст. становіцца вядомым прадмесце Замосце. Пасля заключэння Люблінскай (1569) і Брэсцкай (1596) уній тут з’яўляюцца каталіцкія манаскія ордэны: бернардынцы, бернардзінкі, бенедыктынкі, францысканцы, дамініканцы, езуіты і іншыя, будуюцца кляштары. У выніку вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) горад быў спустошаны.
 
Новы ўздым Слоніма звязаны з дзейнасцю Слонімскага старасты [[Міхал Казімір Агінскі|Міхала Казіміра Агінскага]]. У 2-ой пал. XVIII ст. ён заснаваў тут рэзідэнцыю, адкрыў друкарню, стварыў [[Слонімская капэла Агінскага|капэлу]], тэатральную трупу, пры якой працавалі балетная і музычная школы. Слонімская музычная школа існавала ў 1770-1780-я гады пры тэатры Агінскага. У школе навучаліся хлопчыкі і дзяўчынкі, у т.л. прыгонныя, з мэтай падрыхтоўкі спевакоў і музыкантаў для тэатра і капэлы Агінскага<ref name="pamiać"/>. З 1777 г. існаваў невялікі балетны ансамбль (8 чалавек), падрыхтаваны балетмайстрам Ноакам. У 1781 г. пад яго кіраўніцтвам укамплектавана Слонімская балетная школа (у 1785 г. — 18 вучняў, пасля 1790 яшчэ больш). Спачатку сярод вучняў пераважалі дзеці прыдворных музыкантаў, пазней — прыгонных сялян<ref name="pamiać"/>.