Львоўскі пагром (1918): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
 
Радок 1:
[[Файл:The Jewish quarter after the November 1918 Pogrom in Lviv.jpg|right|thumb||350px|[[Сінагога Бейт Хасідзім]] пасля пагрома]]
'''Львоўскі пагром'''  — яўрэйскі пагром, які адбыўся ў [[Львоў|Львове]] з [[22 лістапада|22]] па [[24 лістапада]] [[1918]] года, і быў арганізаваны палякамі падчас [[Польска-ўкраінская вайна|польска-ўкраінскай вайны]] пасля ўзяцця горада. У пагроме удзельнічалі некаторыя польскія салдаты і грамадзянскія асобы, верагодна, жадаючы адпомсціць яўрэям за падтрымку ўкраінскай арміі.
 
== Гісторыя ==
Па словах сведак (у тым ліку журналіста Францішка Салезія Крысяка) падчас польска-ўкраінскіх баявых дзеянняў яўрэйская міліцыя інфармавала ўкраінцаў аб дзейнасці польскіх войскаў, і нават адстрэльвала ваюючых палякаў, можа, таму, што была не ў стане адрозніць салдат ад звычайных злачынцаў, тым больш, што салдаты выкарыстоўвалі шмат розных тыпаў абмундзіравання. Вызваленыя з турмы палякі таксама вялі барацьбу з украінцамі. 22 лістапада, пасля першых чутак аб беспарадках, генерал Баляслаў Роя ўвёў надзвычайнае становішча і спецыяльныя суды. Пасля гэтага на працягу 23—24 лістапада польскія сілы змаглі навесці парадак у горадзе.
 
Гэтыя падзеі шырока асвятляліся еўрапейскай і амерыканскай прэсай, уключаючы [[The New York Times]].
 
== Ахвяры ==
Гісторыкі называюць розную колькасць ахвяр і пацярпелых. Уільям Хаген, спасылаючыся на даклад, падрыхтаваны для польскага МЗС, сцвярждае, што каля 150 яўрэяў былі забітыя і 500 яўрэйскіх крамаў і іх прадпрыемстваў былі разрабаваныя, у той час як у дакладзе Моргента 1919 года гаворыцца пра смерць 64 яўрэяў. Брытанскае ўрадавае расследаванне пад кіраўніцтвам сэра Сцюарта Самуіла паведамляла, што 52 яўрэяў былі забітыя, 463 атрымалі раненні і вялікая колькасць яўрэйскай уласнасці была скрадзена. Яўрэйскія тагачасныя крыніцы паведамлялі пра 72 смяротных выпадка і 433 параненых<ref>Engelking B., Tych F., Żbikowski A., Żyndul J.: Pamięć. Historia Żydów Polskich przed, w czasie, i po Zagładzie, Warszawa 2004, стар. 187</ref>. Адначасова афіцыйнымі гарадскімі дакументамі падцвержана 41 смерцяў. Брытанскі гісторык [[Норман Дэвіс]] сцвярждае аб агульнай колькасці ў 340 смерцяў у выніку гвалту, з якіх дзве траціны складалі ўкраінскія хрысціяне, а астатнія 70 былі яўрэямі, і, абапіраючыся на гэтыя лічбы, ён задаецца пытаннем, ці гэтыя абставіны могуць быць дакладна апісаны як «пагром».
 
{{зноскі}}
{{Паўднёвы тэатр ваенных дзеянняў Грамадзянскай вайны ў Расіі}}
 
[[Катэгорыя:Яўрэйскія пагромы]]
Радок 18 ⟶ 17:
[[Катэгорыя:Падзеі 22 лістапада]]
[[Катэгорыя:Канфлікты 1918 года]]
[[Катэгорыя:1918 год ва Украіне]]
[[Катэгорыя:Гісторыя яўрэяў Украіны]]