Будынкі вайсковага шпіталя (Мінск): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{славутасць}} '''Будынкі вайсковага шпіталя''' — збудаванні першай паловы XIX стагоддзя ў Мі...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{славутасць}}
'''Будынкі вайсковага шпіталя''' — збудаванні першай паловы [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]] ў [[Мінск|Мінску]], помнікі архітэктуры [[Класіцызм|класіцызму]]. Месцяцца па [[Вуліца Фрунзэ (Мінск)|вуліцы Фрунзэ]], 19 (гістарычная назва вуліцы — Шпітальная).
 
== Гісторыя ==
Збудаваныя ў 1840 годзе, архітэктар — [[Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч|Казімір Хршчановіч]]. Першапачаткова ў комплекс уваходзілі лячэбны корпус, 2 [[Флігель|флігелі]] і гаспадарчыя пабудовы. Асаблівае значэнне будынак меў у часе [[Крымская вайна|Крымскай]] (1853—1856), [[Руска-турэцкая вайна (1877—1878)|Руска-турэцкай]] (1877—1878) і [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай войнаў]]. Пасля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя|Кастрычніцкай рэвалюцыі]] тут размешчаныя казармы кавалерыйскага палка [[Рабоча-сялянская Чырвоная армія|Чырвонай арміі]]. У часе [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] тут месціўся нямецкі лазарэт. Пасля вайны ў будынках размясціўся штаб тылу [[Беларуская ваенная акруга|Беларускай вайсковай акругі]] і ваенны суд<ref name="planieta">
{{cite web|url = https://planetabelarus.by/sights/zdanie-sledstvennogo-komiteta-belarusi/|title = Здание следственного комитета Беларуси|author = |authorlink = |date = |publisher = planetabelarus.by|language = ru|archiveurl = https://web.archive.org/web/20200109122000/https://planetabelarus.by/sights/zdanie-sledstvennogo-komiteta-belarusi/|archivedate = 9-1-2020|accessdate = 9-1-2020}}</ref>.
 
У 2003 годзе будынак [[Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь|Міністэрства абароны]] перадалі [[Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальнаму гістарычнаму музею]], які паспеў на некалькі гадоў размясціць тут чатыры калекцыі з музейных фонадаў, аднак у 2008 годзе пасля значнай рэстаўрацыі будынкі былі перададзеныя [[Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь|Следчаму камітэту]]<ref name="planieta"/>.
 
== Архітэктура ==
Лячэбны корпус ёсць трохпавярховым П-падобным у плане будынкам. Сіметрычны паводле кампазіцыі галоўны фасад быў падзелены карнізным поясам на 2 ярусы і завершаны шчытом. Рытм фасадаў стваралі прамавугольныя паўцыркульныя аконныя праёмы з простымі ліштвамі. Першапачатковая планіроўка калідорная.
 
Флігелі размешчаныя абапал лячэбнага корпуса. Двухпавярховыя прамавугольныя ў плане аб’ёмы. Галоўныя фасады завершаныя трохвугольнымі франтонамі.
{{зноскі}}
 
У 1940-я гады будынкі комплексу рэканструяваныя (архітэктар В. Гусеў). Галоўны фасад лячэбнага корпуса і бакавыя фасады флігеляў аформленыя калоннымі порцікамі. Змененая планіроўка. З паўночнага ўсходу дабудаваны новы аб’ём. Бакавыя флігелі аб’яднаныя з цэнтральным корпусам двухпавярховымі ўстаўкамі.{{зноскі}}
 
== Літаратура ==