Розніца паміж версіямі "Сент-Кітс і Невіс"

1 804 байты дададзена ,  9 месяцаў таму
дапаўненне
(дапаўненне)
}}
[[File:Сент-Кітс і Невіс.svg|thumb|left|Карта]]
'''Федэра́цыя Сент-Кітс і Не́віс''' (''Федэрацыя Сент-Крыстафер і Невіс'') — [[карликавая дзяржава]] ў [[Карыбскае мора|Карыбским моры]], складаецца з двух астравоў.
 
Уваходзіць у склад [[Арганізацыя Усходніх Карыбскіх дзяржаў|Арганізацыі Усходніх Карыбскіх дзяржаў]].
 
== Геаграфия ==
ДзяржаваКарликавая дзяржава знаходзіцца ва ўсходняй частцы [[Карыбскае мора|Карыбскага мора]] і складаецца з двух астравоў — [[Востраў Сент-Кітс|Сент-Кітс]] і [[Востраў Невіс|Невіс]], якія адносяцца да групы [[Малыя Антыльскія астравы|Малых Антыльскіх]]. Плошча краіны — 261 км². Сталіца [[Бастэр]] размешчана на востраве Сент-Кітс. З усходу мяжуе з [[Антыгуа і Барбуда]], з паўднёвага ўсходу — з [[Мантсерат]] (заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі), на паўночным захадзе — з [[Сінт-Эстатыус]]ам (спецыяльны муніцыпалітэт Нідэрландаў), а на поўначы — з [[Сен-Бартэльмі]] (заморская абшчына Францыі). Усе граніцы марскія.
 
== Гісторыя ==
{{main|Гісторыя Сент-Кітс і Невіса}}
Старажытнае насельніцтва — індзейцы аравакі і карыбы, большасць якіх знішчана еўрапейскімі каланізатарамі. Востраваў Сент-Кітс адкрыты [[Хрыстафор Калумб|Х.Калумбам]] у [[1493]] г. і названы «Сан-Крыстабаль» (англійская назва «Сент-Крыстафер»). У [[1623]] г. тут заснавалі сваё пасяленне англічане, у [[1624]] г. — французы. Першапачаткова на востраве Сент-Кітс былі створаны тытунёвыя плантацыі, але пасля іх уладальнікі перайшлі на гадоўлю высакаякаснага цукровага трыснёга, які прыносіў вялікія прыбыткі. Доўгі час за валоданне астравамі ішла барацьба паміж [[Францыя]]й і [[Вялікабрытанія]]й. З [[1625]] г. астравы ўваходзілі ў склад брытанскай калоніі, аднак у [[1664]] — [[1689]] гг. і ў [[1782]] — [[1783]] гг. перайшлі пад кантроль Францыі. У [[1783]] г. па Версальскаму дагавору французы саступілі астравы англічанам. У [[1871]] — [[1956]] гг. частка брытанскай калоніі Падветраныя астравы, у [[1958]] — [[1962]] гг. — Вест-Індскай федэрацыі. З [[1967]] г. «асацыяваная з Вялікабрытаніяй дзяржава» (разам з астравамі [[Ангілья]], выйшла ў [[1980]] г.) з унутраным самакіраваннем. [[19 верасня]] [[1983]] г. абвешчана незалежнасць Сент-Кітс і Невіс у складзе Садружнасці. Галоўнай праблемай дзяржавы з'яўляюцца сепаратысцкія настроі на востраве Невіс, бо Невісу нададзена канстытуцыйнае права на аддзяленне ад Сент-Кітса пры згодзе на гэты акт больш дзвюх трацін насельніцтва вострава. У ліпені [[1998]] г. на востраве Невіс прайшоў рэферэндум аб выхадзе з Федэрацыі Сент-Кітс і Невіс. «За» прагаласавала 61,7% (па Канстытуцыі неабходна 2/3 галасоў).
 
== Эканоміка ==
Традыцыйнай галіной эканомікі Сент-Кітса і Невіса была сельская гаспадарка. Асноўная культура на палетках — [[цукровы трыснёг]] (трэць земляў, што апрацоўваюцца). На востраве Невіс вырошчваюцца бавоўнік, [[какосавая пальма]], [[ананас]]ы. Культывуюць таксама кававае дрэва, бананы, [[арахіс]], ямс, рыс. Развіта жывёлагадоўля — разводзяць коз і авечак. Сярод традыцыйных промыслаў — рыбалоўства. Аднак сельскагаспадарчая вытворчасць забяспечвае не больш за палову ўнутраных патрэб у харчаванні.
 
Паводле звестак МВФ, валавы ўнутраны прадукт у сярэдзіне 2000-х стабільна павялічваўся значнымі тэмпамі — на 5-6 % у год. Аднак узніклі праблемы, якія былі звязаны са зніжэннем сусветных цэн на цукар. У 2011 годзе знешні доўг Сент-Кітса і Невіса перавышаў 200 % ВУП.
 
Кожны чалавек, які інвестуе ў эканоміку краіны, можа атрымаць грамадзянства. У выніку тэмпы будаўніцтва рэзка выраслі, адбылося імклівае развіццё авіязносін, павялічыліся і даходы ад турызму.
 
== Літаратура ==
* {{кніга|загаловак=Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна|адказны=Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=2002|том=14|старонак=512|isbn=985-11-0238-5 (Т. 14)|тыраж=10 000}}
 
== Спасылкі ==
{{commons|Category:Saint Kitts and Nevis }}