Сынкавіцкі сельсавет: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 50:
'''Сы́нкавіцкі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Зэльвенскі раён|Зэльвенскага раёна]] [[Гродзенская вобласць|Гродзенскай вобласці]]. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) [[Елка (Зэльвенскі раён)|Елка]].
 
Утвораны 31 сакавіка 1967 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці [[БССР]] з часткі [[Пляцяніцкі сельсавет|Пляцяніцкага сельсавета]] (5 населеных пунктаў: [[Елка (Зэльвенскі раён)|Елка]], [[Казловічы (Зэльвенскі раён)|Казловічы]], [[Сынкавічы]], [[Шулякі (Зэльвенскі раён)|Шулякі]], [[Ярнева]]). Цэнтр — вёска [[Сынкавічы]]<ref>Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).</ref>. 7 кастрычніка 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Елка. 24 жніўня 1981 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Чырвонасельскі сельсавет|Чырвонасельскага сельсавета]].
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 960 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 90,6 % — [[беларусы]], 3,9 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]], 3,8 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.