Вадзім Фёдаравіч Шаршоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 5:
== ''Біяграфія:'' ==
{{Асоба|імя=Шаршоў Вадзім Фёдаравіч|месца смерці=Мінск|Commons=|маці=Шаршова Зінаіда Парфір'еўна|бацька=Шаршоў Фёдар Пятровіч|дата смерці=12.09.2018|партрэт=|грамадзянства=Рэспубліка Беларусь|дата нараджэння=20.08.1942|род дзейнасці=журналіст, паэт, аўтар песень|апісанне=|подпіс=|шырыня=|Rodovid=|Творчыя псеўданімы:=Домиенко, Лысковец, Куплайс, О.Егорова}}

=== Жыццёвы шлях ===

Шаршоў Вадзім Фёдаравіч нарадзіўся 20 жніўня 1942 года ў горадзе Кіеў. Бацька Вадзіма Шаршова – Шаршоў Фёдар Пятровіч (1919-1990), паходзіў з вёскі Сухі Фантан, што знаходзіцца ў Арменіі побач з Ерэванам (у вёсцы кампактна пражывала руская супольнасць малаканаў). Працаваў доктарам-стаматолагам (у свой час завяршыў Кіеўскі медыцынскі інстытут), пазней – хірургам-стаматолагам.
Маці – Шаршова Зінаіда Парфір'еўна (у дзявоцтве – Ягорава, 1924 - 2019), беларуска, паходзіла са Шклоўшчыны, была хатняй гаспадыняй.
Да 1959 годзе Вадзім Шаршоў разам з бацькамі і малодшымі сёстрамі - Жаннай (нар. 29.10.1945) і Таццянай (нар. 21.06.1952) - жылі ў Магілёве Падольскім Вінніцкай вобласці Украіны. Мінуць дзесяцігоддзі і тыя светлыя часіны ўкраінскага дзяцінства адгукнуцца ў Вадзіма шчымлівымі вершамі, поўнымі цеплыні песнямі і артыкуламі.

У 1959 годзе Вадзім завяршыў сярэднюю школу ў Магілёве Падольскім і сям'я пераехала ў беларускі Віцебск, у якім жылі сваякі.
З часам Вадзімаў бацька - Фёдар Пятровіч Шаршоў – стаў у Беларусі вядомым і паважаным хірургам-стаматолагам. Менавіта бацькоўскі аўтарытэт паўплываў на першы прафесійны выбар Вадзіма – у студзені 1960 года ён паступае ў Полацкую медыцынскую вучэльню на зубаўрачэбнае аддзяленне, якое і завяршае ў чэрвені 1963 года. У гэты ж час Вадзім стварае сям'ю, у 1962 годзе ў яго нараджаецца дачка Інга.

У кастрычніку 1963 года, пасля дзесяці месяцаў працы ў Віцебскай стаматалагічнай паліклініцы прызываецца на армейскую службу ў г.Брэст. Парадаксальна, але менавіта армейская служба паспрыяла раскрыццю творчага таленту Вадзіма. Да гэтага часу адносяцца першыя публікацыі вершаў ў перыядычным друку Беларусі. У 1965 годзе ў інтэрнацыянальным зборніку «Сердцем приказано» Вадзім Шаршоў прадстаўляе Беларусь з трыма вершамі: «Точка – тире...», «Цветы и автомат», «Тем, которые ждут».
Таму не дзіўна, што ў 1967 годзе, папрацаваўшы пасля арміі яшчэ паўтары гады ў стаматалогіі, Вадзім Шаршоў паступае на факультэт журналістыкі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта.

Вучоба на факультэце журналістыкі раскрыла новыя далягляды, прынесла новыя знаёмствы. Аднакурснікамі Вадзіма былі такія асобы, як:
будучы гросмайстар па шахматах, шматразовы пераможца ў міжнародных спаборніцтвах Віктар Купрэйчык;
журналіст, празаік і публіцыст Аляксандр Хазянін.

Пасля завяршэнння ўніверсітэта ў лістападзе 1972 года Вадзім Шаршоў паступае на працу старшым рэдактарам у Віцебскую тэлестудыю. А ў красавіку 1973 года пераязджае ў Латвію і да студзеня 1984 года працуе спецыяльным карэспандэнтам Рыжскай рэспубліканскай газеты «Советская молодёжь» (цяпер яе пераемніцай з'яўляецца газета «Сегодня»). Гэты час становіцца перыядам імклівага росту прафесійнага майстэрства Вадзіма Шаршова, завязвання сяброўства з цэлай пляядай журналістаў, а далейшае супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі выданнямі працягнецца на дзесяцігоддзі.
Са студзеня 1984 года па ліпень 1985 года працуе старшым рэдактарам Беларускага тэлеграфнага агенцтва. Пасля – па верасень 1986 года – у Беларускім агенцтве тэлерэкламы.
Але, не парываючы з журналістыкай, і працягваючы пісаць, у сакавіку 1986 года Вадзім пад уплывам асабістых абставінаў зноў мяняе прафесію і становіцца механікам рэфрыжэратарнага цягніка вагоннага дэпо станцыі Маладзечна. Больш за тры гады адпаведнай працы (па верасень 1989 года) далі надзвычайны вопыт: Вадзім Шаршоў аб'ехаў амаль усе савецкія рэспублікі, пабачыўшы СССР ва ўсёй разнастайнасці.

Гэты ж час супадае з перыядам Перабудовы, пачатай апошнім Генеральным сакратаром КПСС Міхаілам Гарбачовым. Грамадству пачынае адкрывацца інфармацыя пра трагічныя старонкі савецкай гісторыі. У асобных выданнях пачынаюць з'яўляцца матэрыялы на тэму сталінскіх рэпрэсіяў. Сярод першых такіх матэрыялаў былі і артыкулы Вадзіма Шаршова.

У 1989 – 1995 гадах Вадзім Шаршоў працуе ў інфармацыйных агенцтвах у Рызе.
Пазней амаль дзесяцігоддзе (па жнівень 2004 года) працуе па кантрактах у розных сродках масавай інфармацыі краінаў Балтыі і Беларусі. У тым ліку:
Радок 32 ⟶ 39:
карэспандэнтам часопісаў «Коммерсант Baltic» і «Балтийские берега», іншых бізнес-выданняў, уключна з «Белорусской деловой газетой».

З'яўляючыся папулярным журналістам і куратарам Міжнароднай Асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў (МАПП) па Літве, Вадзім па службовых справах сустракаецца з вядомымі палітыкамі. Архіў журналіста захоўвае ягоныя сумесныя фотаздымкі з тагачасным Прэзідэнтам Літвы Альгірдасам Бразаўскасам (2002 год), амбудсменам Украіны Нінай Карпачовай (2008 год).

Таксама, не забываючы пра свае карані па бацьку, піша артыкулы пра рускую супольнасць малаканаў у Арменіі. Аддаючы належнае беларускаму паходжанню мамы, супрацоўнічае з беларускай дыяспарай Латвіі, друкуючы ў сакавіку 2005 года ў папулярным рускамоўным выданні фактычна рэкламны артыкул «Родной язык… Родная белорусская школа».

Але праз усё жыццё душа Вадзіма Шаршова цягнулася да паэзіі і песні. У больш чым сотні напісаных вершаў Вадзім пакінуў свае перажыванні і адчуванні. А вершы, прысвечаныя гадам дзяцінства, дзякуючы супрацоўніцтву з Фёдарам Жыляком (музыкантам, аранжыроўшчыкам і былым салістам ансамбля «Сябры») «выліліся» ў песенны цыкл «Песни Киевского Подола».

==== Расследаванне тэмы масавых расстрэлаў у савецкі час ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам ====

Але праз усё жыццё душа Вадзіма Шаршова цягнулася да паэзіі і песні. У больш чым сотні напісаных вершаў Вадзім пакінуў свае перажыванні і адчуванні. А вершы, прысвечаныя гадам дзяцінства, дзякуючы супрацоўніцтву з Фёдарам Жыляком (музыкантам, аранжыроўшчыкам і былым салістам ансамбля «Сябры») «выліліся» ў песенны цыкл «Песни Киевского Подола».

У 1988 годзе па рэдакцыйным заданні латвійскага часопіса «Даугава» Вадзім Шаршоў праводзіць журналісцкае расследаванне на тэму выяўленых пад Мінскам ва ўрочышчы Курапаты ахвяраў масавых расстрэлаў даваеннага часу. Вадзім збірае фотаматэрыялы, запісвае сведкаў, сустракаецца з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку Першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў БССР Віктарам Кавалёвым.
==== Расследаванне тэмы масавых расстрэлаў у савецкі час ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам ====

У 1988 годзе па рэдакцыйным заданні латвійскага часопіса «Даугава» Вадзім Шаршоў праводзіць журналісцкае расследаванне на тэму выяўленых пад Мінскам ва ўрочышчы Курапаты ахвяраў масавых расстрэлаў даваеннага часу. Вадзім збірае фотаматэрыялы, запісвае сведкаў, сустракаецца з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку Першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў БССР Віктарам Кавалёвым.
У выніку ў латвійскіх часопісах і газетах выходзяць адзін за адным артыкулы: «Место смерти – Куропаты», «Боль людская — Куропаты...», «Эхо трагедии» і іншыя.
У гэты час Вадзім збірае таксама архіў іншых публікацыяў пра трагедыю Курапатаў, а таксама пра падобнае месца ва Ўкраіне – Быкоўню, дзе, між іншым, загінуў старэйшы брат знакамітага пісьменніка Янкі Брыля.

== Творчыя псеўданімы ==

Абсалютная большасць падрыхтаваных журналісцкіх матэрыялаў надрукаваная Вадзімам Шаршовым пад уласным прозвішчам.

Шэраг матэрыялаў надрукаваны пад наступнымі псеўданімамі:

Домиенко;

Лысковец;

О.Егорова;

Куплайс.

== ''Бібліяграфія:'' ==