Розніца паміж версіямі "Германія"

14 байтаў дададзена ,  6 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
'''Герма́нія''' ({{lang-de|Deutschland}} {{Audio|De-Deutschland.ogg|праслухаць}}), поўная назва '''Федэраты́ўная Рэспу́бліка Герма́нія''' ({{lang-de|Bundesrepublik Deutschland}}), таксама '''Няме́ччына'''<ref>Некрашэвіч, С., Байкоў, М. Руска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; [рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага]. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 703 с. — С. 184. — ISBN 978-5-00076-013-0. Выданне распрацавана пад грыфам слоўнікавай камісіі гуманітарнай секцыі Інстытута беларускай культуры</ref> — [[Федэрацыя|федэратыўная]] краіна ў [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]], якая мяжуе з [[Польшча]]й і [[Чэхія]]й на ўсходзе, [[Аўстрыя]]й і [[Швейцарыя]]й на поўдні, [[Францыя]]й, [[Люксембург]]ам, [[Бельгія]]й і [[Нідэрланды|Нідэрландамі]] на захадзе, [[Данія]]й на поўначы. На поўначы Германія мае выхад да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Паўночнае мора|Паўночнага]] мораў, на поўдні падкрэслена араграфічным рубяжом Альпаў.
 
ФРГ з’яўляецца дэмакратычнай [[Федэратыўная рэспубліка|федэратыўнай]], дэмакратычнай, [[Парламенцкая рэспубліка|парламенцкай рэспублікай]], якуюякая ўзначальваеўзначальваецца [[Федэральны канцлер Германіі|федэральным канцлерам]] і ў склад якой уваходзяць 16 адміністрацыйных адзінак, вядомых як [[Федэральныя землі Германіі|федэральныя землі]]. Германія — вельмі дэцэнтралізаваная краіна, дзе кожная з зямель захоўвае абмежаваны «суверэнітэт». [[Сталіца]]й і найбуйнейшым горадам краіны з’яўляецца [[Берлін]]. Фінансавая сталіца — [[Франкфурт-на-Майне]].
 
У рэльефе Германіі выдзяляюць тры прыступкі: нізіна на поўначы, невысокія старыя горы ў цэнтральнай частцы, на поўдні праходзіць горная сістэма [[Альпы|Альпаў]]. Клімат умераны, пераходны ад марскога да кантынентальнага, з адносна цёплай зімой і прахалодным летам. Галоўныя рэкі цякуць з поўдня на поўнач — гэта [[Одэр]], [[Эльба]], [[Рэйн]]. Жывая прырода за доўгую гісторыю асваення моцна пацярпела ад чалавека, аднак сёння Германія адносіцца да ліку краін з найбольш прагрэсіўным экалагічным заканадаўствам.
З насельніцтвам у 83 млн чалавек ФРГ з’яўляецца самай многанаселенай сярод краін, што цалкам знаходзяцца ў Еўропе і першай краінай [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]]. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў для Германіі характэрны адмоўны натуральны прырост і старэнне насельніцтва. Германія з’яўляецца еўрапейскім лідарам па прыёме [[Іміграцыя|імігрантаў]], што ў рэшце рэшт вылілася ў [[Міграцыйны крызіс у Еўропе|міграцыйны крызіс]]. Іміграцыя ператварыла Германію з монанацыянальнай краіны ў шматнацыянальную. Германія — краіна гарадоў, прычым ніводзін горад не вылучаецца завялікімі памерамі. Найбуйнейшая ўрбанізваная зона ляжыць у сярэднім цячэнні Рэйна з адгалінаваннем на ягоны прыток Рур і вядома як Рэйн-Рурскі мегалаполіс з ядрамі ў [[Дортмунд]]зе і [[Эсэн]]е.
 
Германія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, што валодае магутнай сучаснай эканомікай. З’яўляецца [[Вялікія дзяржавы|вялікай дзяржавай]], сусветным тэхналагічным і прамысловым лідарам. Па паказчыку намінальнага [[Валавы ўнутраны прадукт|валавога ўнутранага прадукту]] Германія знаходзіцца на першым месцы ў [[Еўропа|Еўропе]] і на чацвёртым у свеце. У 2014 годзе яна займала трэцяе месца па аб’ёмах [[імпарт]]у і [[экспарт]]у. Германія мае адзін з найвышэйшых паказчыкаў [[Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу|індэкса чалавечага развіцця]] ў свеце. У ФРГ дамінуе канцэпцыя сацыяльнай рынкавай эканомікі: нават сярод еўрапейскіх дзяржаў Германія вылучаецца высокім узроўнем жыцця, сацыяльнай бяспекі, аховы здароўя, вышэйшай адукацыі, клопатам аб навакольным асяроддзі. Германія з’яўляецца адной з краін-заснавальніц [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]], асновай [[Еўразона|Еўразоны]]. Таксама ФРГ удзельнічае ў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]], [[НАТА]], [[Вялікая сямёрка|Вялікай сямёркісямёрцы]] (G7) і [[Група дваццаці|ДваццаткіДваццатцы]] (G20).
 
Вялікія і славутыя сыны Германіі зрабіліздзейснілі шмат дасягненняў у [[Мастацтва|мастацтве]] і [[Архітэктура|архітэктуры]], [[Музыка|музыцы]], [[Філасофія|філасофіі]] і [[Кінамастацтва|кіно]], [[Нямецкая кухня|кухні]] і [[спорт]]у, [[Навука|навукі]] і [[Культура|культуры]]. На тэрыторыі краіны размешчаны [[Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Германіі|44 аб’екты]], якія ўключаны ў склад [[Сусветная спадчына|Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА]].
 
== Этымалогія назвы ==