Біялагічны факультэт БДУ: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: так думаю, што яна была Алена
Радок 15:
 
== Гісторыя ==
Факультэт адкрыты ў [[1931]] г. Да гэтага з [[1922]] года біялагічная падрыхтоўка студэнтаў праводзілася на прыродазнаўчым аддзяленні [[педагагічны факультэт БДУ|педагагічнага факультэта БДУ]]. Першым дэканам (з 16.08.1931 г.) стала дацэнт [[Вольга Дзмітрыеўна Акімава]], якая працавала на гэтай пасадзе з [[1931]] па [[1932]] г. і з [[1944]] па [[1948]] г. У 30-х гг. пасада дэкана лічылася грамадскай нагрузкай, і яе па чарзе на параўнальна кароткія перыяды займалі выкладчыкі факультэта: [[Ф. І. Дзербянцоў]], [[ЕА. М. Зубковіч]], [[Т. Н. Здольных]], [[Маркел Емяльянавіч Макушок|М. Е. Макушок]]. Наборы студэнтаў на біялагічны факультэт у 1931—1940 гг. былі параўнальна невялікімі — па 25—45 чалавек.
 
Пачатак [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] перапыніў працу ўніверсітэта на 2 гады (1941—1942). Пастановай Саўнаркама ад [[15 мая]] [[1943]] г. БДУ аднавіў сваю дзейнасць у эвакуацыі, на станцыі [[Сходня (станцыя)|Сходня]] пад [[Масква|Масквой]]. У ліку іншых прыступілі да навучання і 25 студэнтаў біялагічнага факультэта. У [[Мінск]] універсітэт вярнуўся ў [[1944]] г. Факультэт размясціўся ў маленькім двухпавярховым доме на [[Віцебская вуліца (Мінск)|вул. Віцебскай]]. Заняткі чаргаваліся з працай па разбору руін, будаўніцтву новых карпусоў. Да [[1947]] г. у поўным аб’ёме была адноўлена работа 5 кафедраў, на якіх працаваў 21 выкладчык, у тым ліку 6 прафесараў. У гэты ж перыяд пачалося стварэнне фондавага [[гербарый|гербарыя]] на кафедры батанікі, аднаўляўся [[Заалагічны музей Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта|Заалагічны музей]]. Ужо ў [[1946]] г. пачала працаваць [[Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга|біялагічная станцыя]] на [[Возера Нарач|возеры Нарач]].