Шарашоўскі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
Паводле польска-савецкай дамовы, з 16 жніўня 1945 года новая мяжа паміж дзяржавамі праходзіла праз тэрыторыю Шарашоўскага раёну, што рабіла яго памежным. Неўзабаве перад дэмаркацыяй мяжы, улады раёна дзейнічалі на карысць уключэння ў яго склад часткі тэрыторыі прызнанай за [[Польская Народная Рэспубліка|Польшчай]]. Аргументавалі тым, што напрыклад далучэнне да Беларускай ССР чыгуначнага вузла [[Гайнаўка]] ''дае магчымасць мець чыгуначную сетку Брэст-Гродна''. Аднак гэтыя просьбы не былі задаволеныя. У выніку работы змяшанай польска-савецкай камісіі мяжа была скарэктавана на карысць Польшчы, да якой з Шарашоўскага і [[Бераставіцкі раён|Бераставіцкага]] раёнаў было аднесена 40 населеных пунктаў. Названыя населеныя пункты налічвалі разам 1414 двароў (798 польскіх і 616 беларускіх), дзе жыло 7143 асоб. Усе беларускія гаспадаркі былі выселеныя ўглыб Беларускай ССР з-за іх знаходжання ў 800-метровай памежнай паласе<ref>{{кніга | частка = Лінія Керзана — апошні тэрытарыяльны падзел Беларусі| загаловак = На раздарожжы...| старонак = 39-40}}</ref>.
 
[[16 ліпеня]] [[1954]] года скасаваны Котранскі, Мураўскі, Ялоўскі сельсаветы, утвораны [[Бакунскі сельсавет (Шарашоўскі раён)|Бакунскі сельсавет]]<ref>Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.</ref>. [[17 снежня]] [[1956]] года [[раён]] быў ліквідаваны, а гарадскі пасёлак Шарашова і ўсе сельсаветы, якія ўваходзілі ў склад раёна, былі ўключаныя ў склад [[Пружанскі раён|Пружанскага раёна]]<ref name=a/>.
 
{{зноскі}}