Розніца паміж версіямі "Германія"

374 байты дададзена ,  6 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
 
=== Германскія плямёны (100 да н.э. — 500 гг. н. э.) ===
У сярэдзіне I стагоддзя да н.э. землі, размешчаныя на захад ад [[Рэйн]]а, а пазней і частка тэрыторый на поўдзень ад Дуная, дзякуючы ваенным паходам [[Гай Юлій Цэзар|Юлія Цэзара]], увайшлі ў склад [[Рымская імперыя|Рымскай імперыі]]. Рымляне, прытрымліваюсыся сваёй [[Экспансія|экспансіянісцкай]] палітыкы, паспрабавалі распаўсюдзіць свой уплыў і на іншыя тэрыторыі. Аднак, спроба аказалася няўдалай: у 9 годзе да н.э. рымскае войска пацярпела [[Бітва ў Тэўтабургскім лесе|поўнае паражэнне]] ад аб’яднаных германскіх плямёнаў, узначаленых правадыром [[Херускі|племя херускаў]] [[Арміній|Армініям]].
 
На момант напісання Тацытам сваёй працы [[Германія (Тацыт)|«Германія»]], германскія плямёны жылі ўздоўж Рэйна і Дуная, займаючы большую частку тэрыторыі сучаснай Германіі. Пэўныя рэгіёны ўсё ж трапілі пад уладу Рыма, з іх былі створаны правінцыі [[Белгіка]], [[Галія]], [[Верхняя Германія|Верхняя]] і [[Ніжняя Германія (рымская правінцыя)|Ніжняя Германія]], [[Рэцыя|Рацыя]] і [[Норык]]. Заснаваныя рымлянамі гарады, у прыватнасці [[Аўгсбург]], [[Кёльн]], [[Майнц]] і [[Трыр]], у далейшай гісторыі сталі важнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.
У [[III стагоддзе|III стагоддзі]] на тэрыторыі Германіі ўзнік шэраг буйных заходнегерманскіх плямёнаў: [[франкі]], [[саксы]], [[англы]], [[Лангабарды|лангбарды]], [[алеманы]] і іншыя. З’яўляючыся добрымі ваярамі, германцы прыцягваліся рымлянамі да разнастайных ваенных мэтаў, а неўзабаве атрымалі дазвол пасяліцца ў памежнай зоне імперыі і атрымліваць рымскае грамадзянства. Такая практыка хутка ператварылася ў пагрозу, калі сам Рым стаў залежным ад [[Варвары|варвараў]]. Германскія ваеначальнікі і іх ваенныя часткі ўсё часцей вырашалі лёс імператараў, пакуль у рэшце рэшт, у [[476|476 годзе]] палкаводзец [[Адаакр]] ня скінуў апошняга [[Ромул Аўгуст|рымскага кіраўніка з трону]]. Адначасова адбывалася [[Вялікае перасяленне народаў]], таму ў V стагоддзі готы, вандалы, франкі, саксы і іншыя плямёны стварылі на тэрыторыі разваленай [[Заходняя Рымская імперыя|Заходняй Рымскай імперыі]] ўласныя каралеўствы.
 
Да VI стагоддзя землі на ўсход ад [[Эльба|Эльбы]] былі пакінутыя немцамінямецкімі плямёнамі, а гэтую тэрыторыю засялілі заходнеславянскія плямёны [[Палабы|палабаў]], [[Люцічы|люцічаў]] і [[Бодрычы|абадрытаў]]. Варта адзначыць, што палабскія славяне заснавалі вялікую колькасць [[Замак|замкаў]] і паселішчаў, якія пасля сталі нямецкімі [[Горад|гарадамі]]: Любеч (Любэк), Звярынай (Шверын), Будышын (Баўцэн), Бранібор (Брандэнбург).
 
=== Свяшчэнная Рымская імперыя ===
[[File:HRR.gif|thumb|Змяненне межаў Свяшчэннай Рымскай імперыі (962 – 1806)]]
Пасля распаду Рымскай імперыі ў Заходняй Еўропе ўтварылася [[Франкская дзяржава]], якая ўжо праз тры стагоддзі, пры [[Карл Вялікі|Карле Вялікім]], ператварылася ў імперыю ([[800|800 г.]]). Імперыя Карла ахоплівала тэрыторыі некалькіх сучасных дзяржаў, у прыватнасці Германіі. Аднак імперыя Карла Вялікага праіснавала нядоўга — унукі гэтага імператара падзялілі яе паміж сабой, у выніку чаго ўтварыліся тры каралеўствы — [[Заходне-Франкскае каралеўства|Заходне-Франкскае]] (пазней Францыя), [[Усходне-Франкскае каралеўства|Усходне-Франкскае]] (пазней Германія) і [[Сярэдняе каралеўства|Сярэдзіннае каралеўства]] (неўзабаве распалася на [[Італія|Італію]], [[Праванс]] і [[Латарынгія (герцагства)|Латарынгію]]).
 
[[File:Gutenberg.jpg|thumb|left|[[Іаган Гутэнберг]] — cусветны першадрукар]]
Традыцыйна датай заснавання першай германскай дзяржавы прынята лічыць [[2 лютага]] [[962|962 года]]: у гэты дзень Усходне-Франкскі кароль [[Атон I Вялікі|Атон I]] быў каранаваны ў [[Рым]]е і стаў імператарам [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]].
 
[[Венскі кангрэс]] 1815 году спрыяў далейшаму аб’яднанню Германіі, у выніку чаго з 38 нямецкіх дзяржаў утварыўся вольны [[Германскі саюз|Нямецкі саюз]] пад вяршынствам Аўстрыі. У ходзе [[Вясна народаў|нямецкай рэвалюцыі 1848 года]] ўзнік першы дэмакратычны парламент Германіі. Пасля рэвалюцыі 1848 году, стаў наспяваць канфлікт паміж узвышаючайся [[Прусія]]й і Аўстрыяй. Гэта прывяло да [[Аўстра-пруска-італьянская вайна|вайны 1866 года]], якая ў якой Прусія атрымала перамогу і далучыла некалькі нямецкіх княстваў, пасля чаго Германскі саюз распаўся.
 
[[File:Deutsches Reich (1871-1918)-de.svg|thumb|Германская Імперыя (1871-1918)]]
У 1866 годзе, быў створаны [[Паўночнагерманскі саюз]], які пад вяршынствам Прусіі аб’яднаў усе нямецкія краіныдзяржавы на поўнач ад [[Майн]]а. Падчас [[Франка-пруская вайна|Франка-прускай вайны]], [[18 студзеня]] [[1871|1871 г.]] у Люстэркавай залі [[Версаль|Версальскага палаца]], [[Вільгельм I Гогенцолерн|Вільгельм Першы]] быў абвешчаны імператарам [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]. Значную ролю ў аб’яднанні Германіі згуляў першы [[канцлер]] Германскай імперыі, князь [[Ота фон Бісмарк]].
 
=== Першая і Другая сусветныя войны ===
У [[1914|1914 г]]. Германія ўступіла ў [[Першая сусветная вайна|Першую сусветную вайну]], параза ў якой прывяла да [[Лістападаўская рэвалюцыя|Лістападаўскай рэвалюцыі]], і як выніку — да краху імперыі, а таксама стварэннюстварэння так званай [[Веймарская рэспубліка|Веймарскай рэспублікі]].
 
У [[1933|1933 г]]. канцлерам Германіі стаў кіраўнік [[Нацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя|Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі]] [[Адольф Гітлер]], пры якім дзяржава праводзіла агрэсіўную экспансіянісцкую і рэваншысцкую палітыку, якая ў [[1939|1939 годзе]] прывяла да пачатку Другой сусветнай вайны.
 
==== Берлінская сцяна ====
У [[1959|1959 г]]. у ГДР пачалася [[калектывізацыя]] сельскай гаспадаркі і нацыяналізацыі шматлікіх дробных прадпрыемстваў. Да [[1960|1960 году]] прыватнае валоданне зямлёй знізілася ад 52 % у 1958 да 8 %. У той жа час усё больш жыхароў Усходняй Германіі (ГДР) іміграваліуцякалі ў Заходнюю (ФРГ), у 1961 г. годзе — каля 207 000 грамадзян. У жніўні таго ж года ўрад ГДР, каб блакаваць паток бежанцаў, загадаў збудаваць [[Берлінская сцяна|бетонны плот з калючым дротам]], каб забараніць свабодны праход паміж Усходнім і Заходнім Берлінам. Так была пабудавана берлінская[[Берлінская сцяна]], якая да 1990 г. стала ўвасабленнем [[Жалезная заслона|жалезнай заслоны]].
 
=== Аб’яднанне Германіі ===
Згодна з Бон-Берлінскім актам, прынятым парламентам [[10 сакавіка]] [[1994|1994 годзе]], Берлін зноў стаў сталіцай аб’яднанай Германіі, у той час як [[Бон]] атрымаў унікальны статус саюзнага горада (па-ням. ''Bundesstadt'') — горада федэральнага значэння з захаваннем шэрагу федэральных міністэрстваў. Перанос урада канчаткова завяршыўся ў [[1999|1999 годзе]].
 
Пасля ўз’яднання Германія стала адыгрываць больш важную ролю ў дзейнасці [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]] і [[НАТА]]. Краіна накіравала свае войскі для забеспячэння стабільнасці на [[Балканскі паўвостраў|Балканах]] і паслала свой міратворчы кантынгент у [[Афганістан]]. Гэтыя дзеянні былі ўспрынятыя неадназначна, паколькі згодна з пасляваеннымі дамоўленасцямі, НямеччынаГерманія мела права на разгортванне войскаў толькі для абарончых мэтаў. Разгортванне жа войскаў на чужых тэрыторыях не падпадала пад абарончыя дзеянні, аднак парламенцкае галасаванне па гэтым пытанні легалізуелегалізавала ўдзел Германіі менавіта ў міратворчым кантэксце.
 
Першай жанчынай-канцлерам былау абрана2005 ўгодзе 2005 г.была абрана [[Ангела Меркель]]. У перыяд з 2005 па 2009 гг. яна стаяла на чале так званай «Вялікай кааліцыі», якую падтрымлівала яе ўласная парламенцкая група (у складзе ХДС і [[ХСС]]) і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі|сацыял-дэмакратычная партыя]] (СДПГ). Пасля ўсеагульных выбараў [[27 верасня]] [[2009|2009 г]]. Меркель сфармавала цяперашні кааліцыйны ўрад, у якім Сацыял-дэмакратычную партыю замяніла [[Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)|Свабодная дэмакратычная партыя]] (СвДП). У 2013 і 2018 Меркель была пераабрана на пасаду канцлера ў трэці і чацвёрты раз.
 
== Палітыка ==
{{main|Палітыка Германіі}}
Германія — дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. Усе палітычныя працэсы кантралюе прыняты ў 1949 годзе [[Асноўны закон ФРГ]] — фактычна, Канстытуцыя, — які дэкларуе грамадзянам краіны захоўванне правоў чалавека, вяршэнства права, падзел уладаў. Пасля [[Аб’яднанне Германіі (1990)|аб’яднання Германіі]] ў 1990-м Асноўны закон уФРГ нязменным выглядзе быў распаўсюджаны на ўсходнія землі. Каб унесці ў Асноўны закон папраўкі, неабходны галасы больш чым двух трацін і вышэйшай і ніжэйнайабедзвюх палат парламента.
 
=== Заканадаўчая ўлада ===
Парламент складаецца з двух палатаў: вышэйшай ([[Бундэсрат, Германія|Бундэсрат]], 79 крэслаў) і ніжэйшай ([[Бундэстаг]], 709 крэслаў). Выбары у '''Бундэстаг''' праходзяць кожныя 4 гады па прапарцыйнай сістэме. Кіруе палатай яе прэзідэнт (Bundestagspräsident). У '''Бундэсраце''' ажыццяўляецца прадстаўніцтва федэральных земляў. Кожная зямля дэлегуе ў вышэйшую палату ад трох (Брэмен, Саар, Мекленбург і Гамбург) да шасці (Баварыя, Паўночны Рэйн-Вестфалія, Бадэн-Вюртэмберг, Ніжняя Саксонія) сенатараў.
 
З канца 1949 і па сённяшні дзень галоўнымі палітычнымі сіламі з’яўляюцца дзве партыі: [[Хрысціянска-дэмакратычны саюз Германіі|Хрысціянска-дэмакратычны саюз]] (ХДС), што выступае блокам з [[Хрысціянска-сацыяльны саюз у Баварыі|Хрысціянска-сацыяльным саюзам у Баварыі]] (ХСС) і [[Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі]] (СДПГ). Каб атрымаць парламенцкую большасць, пасля выбараў партыі ствараюць кааліцыі. На [[Парламенцкія выбары ў Германіі (2017)|апошніх выбарах у Бундэстаг]] [[24 верасня]] [[2017]] традыцыйна перамог блок ХДС/ХСС, набраўшы каля 36 % галасоў (246 крэслаў). На другім месцы (154 крэслы) прыйшла СДПГ. Упершыню, і адразу на адразу трэцім месцы (84 крэслы), у ніжнюю палату прабілася маладая правапапулісцкая партыя [[Альтэрнатыва для Германіі]] (АДГ). Таксама 5-адсоткавы парламенцкі парог на гэтых выбарах пераадолелі партыі: ліберальная [[Свабодная дэмакратычная партыя (Германія)|Свабодная дэмакратычная партыя]], левапапулісцкая партыя [[Левыя (партыя Германіі)|Левыя (Die Linke)]], [[Саюз 90/Зялёныя|Зялёныя]]. Паколькі ніводная з партый не набрала абсалютнай большасці галасоў, [[7 лютага]] [[2018]] года ХДС/ХСС ды СДПГ зноў стварылі «вялікую кааліцыю»<ref>[https://ria.ru/world/20180207/1514175581.html?_e_pi_=7%2CPAGE_ID10%2C1887770678 ХДС/ХСС і СДПГ зноў стварылі «Вялікую кааліцыю»]</ref>
 
=== Выканаўчая ўлада ===
 
== Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ==
Германія — [[федэратыўная дзяржава]], якая складаецца з 16 федэральных зямель (ням. ''Bundesländer'') — 13 вялікіх зямель і 3 гарадоў-земляўзямель (вольныя гарады Берлін, Гамбург і Брэмен, праўда, у склад зямлі Брэмен уваходзяць два падзеленых Ніжняй Саксоніяй гарады: уласна Брэмен ды [[Брэмергафен|Брэмерхафен]]. Кожная зямля мае сваю канстытуцыю, парламент (ландтаг (''Landtag'') для зямель, гарадскі сход (''Gemeinde'') для вольных гарадоў). Правы зямель, як і вольных гарадоў, абмежаваны [[Асноўны закон ФРГ|Асноўным законам ФРГ]]. Для зручнасці кіравання буйныя землі падзеленыя на [[Адміністрацыйная акруга (Германія)|адміністрацыйныя акругі]] (Regierungsbezirk). На муніцыпальным узроўні ФРГ складаецца з 401 раёна (Kreise) — 294 сельскіх і 107 гарадскіх.
{| class="wikitable"
|+