Клод Леві-Строс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 33:
Распрацаваў тыпалогію культур, у якой выдзяляў т.зв. «гарачыя» і «халодныя» культуры. Пры гэтым «гарачыя» культуры (у адрозненне ад «халодных») уключаюць у сваё развіццё гісторыю і пошук ўсё больш багатых інфармацыйных магчымасцей. Сцвярджаў, што неўсвядомленая творчасць чалавечага духу ляжыць у аснове культуры і мовы, прычым у дадзеным выпадку мова выступае як неабходная ўмова культуры. Ён лічыў, што сучасныя людзі (у адрозненне ад першабытных народаў) страцілі адзінства пачуццёвага і рацыянальнага ў сваім культурным жыцці, што ў перспектыве можа прывесці да дэградацыі гуманізма. На яго думку (у адрозненне ад меркаваня [[Л. Леві-Бруль|Л. Леві-Бруля]]), ужо першабытнай ментальнасці быў уласцівы даволі развіты лагічны апарат, які дасягае сваіх мэтаў пераважна «вакольнымі шляхамі». Меркаваў, што «сучасны чалавек імкнецца зразумець адрозненні культур, адначасова знішчаючы тое, што ў іх яго не задавальняе». Лічыў, што міфалагічнае мысленне ўласціва для архаічных грамадстваў, а міфы з'яўляюцца фундаментальным зместам калектыўнай свядомасці, інструментам першабытнай логікі, якая аперыруе бінарнымі апазіцыямі (напр., высокі-нізкі, правы-левы, неба-зямля, свяшчэнны-прафанны і інш.). Сцвярджаў, што ХХІ стагоддзе будзе стагоддзем гуманітарных навук, або яго не будзе зусім.
 
Сярод яго найбольш важных твораў — «[[Структурная антрапалогія]]» (1958), «Міфалагічныя даследаванні» (Т. 1-4; 1964-71).
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
 
{{DEFAULTSORT:Леві-Строс}}