Першы Усебеларускі з’езд: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 12:
 
== Ход з’езда ==
[[Файл:Bieł-čyrvona-bieły ściah. Бел-чырвона-белы сьцяг (1917).jpg|thumb|Гэтая картка, якую знайшлі падчас рэстаўрацыі Купалаўскага тэатра магчыма, служыла пропускам на з'езд.<ref>[https://nn.by/?c=ar&i=201664&lang=be На АНТ расказалі пра Першы Усебеларускі з’езд, але абрэзалі бела-чырвона-белы сцяг ФОТАФАКТ]</ref>]]
Да 27 (14) снежня было зарэгістравана каля 1800 дэлегатаў (пераважна настаўнікі, ваенныя, чыноўнікі). Колькасць удзельнікаў не была пастаяннай. На І Усебеларускім з'ездзе прысутнічала 1872 дэлегаты, з якіх 1167 з правам рашаючага голаса. На з'ездзе не былі прадстаўлены ўсе слаі беларускага насельніцтва — цалкам адсутнічалі прадстаўнікі ад буржуазіі (сярэдніх і буйных маянткоўцаў, сярэдніх і буйных акцыянераў, прадпрымальнікаў-прамыслоўцаў і фінансістаў (банкіраў)). З грамадскіх і палітычных груповак на з'езде выявіліся наступныя: зямляцтвы (беспартыйныя) — магілёўскае, мінскае, віцебскае, смаленскае, віленскае, гродзенскае (г.зн. ад усіх беларускіх губерняў); фракцыі сацыялістычных партый: эсэраў правых і левых, сацыял-дэмакратаў (бальшавікоў, меншавікоў і інтэрнацыялістаў), [[Беларуская Сацыялістычная Грамада|Беларускай Сацыялістычнай Грамады]] і анархістаў; прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, такіх як земства, гарадскія самакіраванні, зямельныя камітэты, прафсаюзы, настаўніцкія аб'яднанні, ваенныя беларускія рады, бежанскія камітэты. Запрашаліся таксама і прадстаўнікі розных Саветаў. Па саслоўнай прыкмеце з'езд быў пераважна сялянскім, а па эканамічным поглядам — [[сацыялізм|сацыялістычным]].