Розніца паміж версіямі «Колавая ліра»

154 байты дададзена ,  2 гады таму
др (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
 
== Гісторыя ==
[[Файл:Michał Elwiro Andriolli 1836-1893 (Polish), Lirnik|міні|злева|Лірнік. [[Міхал Эльвіра Андрыёлі]], 1890]]
[[Файл:Stamps of Belarus, 2011-874.jpg|міні|справа|250пкс|Марка «Колавая ліра». Беларусь, 2011]]
У [[Еўропа|Еўропе]] вядомая пад рознымі назвамі, найстарэйшая з іх — «арганістр» ({{lang-lat|organistrum}}) — адносіцца да позняга [[Сярэдневякоўе|Сярэднявечча]] (не раней за XIII ст). Найстарэйшыя выявы адносяцца да XII ст.: англійская кніжная [[мініяцюра]] (каля 1175 года) і [[барэльеф]] сабора св. Іакава ([[Санцьяга-дэ-Кампастэла]], 1188 год).
 
У XII ст. колавая ліра прадстаўляла сабою грувасткі інструмент, які абслугоўвалі два чалавекі (музыкант і яго памочнік, які механічна круціў ручку). Пасля таго, як у XIII ст. з'явілісяз’явіліся палегчаныя (партатыўныя) інструменты, колавая ліра хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе і стала адным з найболей характэрных атрыбутаў [[Менестрэль|менестрэльскай]] культуры Сярэднявечча. Да XV ст. колавая ліра страціла сваю папулярнасць і стала інструментам [[Жабрак|жабракоў]] і вандроўнікаў, часта сляпых, знявечаных, якія выконвалі песні, вершы, [[Казка|казкі]] пад нескладаны акампанемент. У часы барока прыйшоў новы росквіт інструмента. У XVIII ст. колавая ліра стала моднай цацкай французскіх арыстакратаў, якія захапляліся вясковым побытам. У цяперашні час ужываецца ў народных ансамблях многіх еўрапейскіх краін, найперш [[Францыя|Францыі]] і [[Венгрыя|Венгрыі]].
 
=== У Беларусі ===