Ангола: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
слова 'главой' зменена на 'кiраўнiком'
Радок 67:
 
== Дзяржаўны лад ==
Ангола — прэзідэнцкая рэспубліка. [[Прэзідэнт]] адначасова з'яўляецца главойкираўнiком урада і галоўнакамандуючым узброенымі сіламі. Па канстытуцыі прэзідэнт абіраецца на 5 гадоў. Жазэ Эдуарду душ Сантуш (глава дзяржавы з [[1979]]) займае гэты пост у адпаведнасці з вынікамі першага тура прэзідэнцкіх выбараў [[1992]] году. Ён не перавыбіраўся на новы тэрмін з прычыны немагчымасці правядзення выбараў ва ўмовах грамадзянскай вайны, якая доўжылася да 2002. Чарговыя выбары главы дзяржавы запланаваныя на [[2009]].
 
Вышэйшы заканадаўчы орган — Нацыянальная асамблея (аднапалатны парламент, які складаецца з 220 дэпутатаў). Цяперашні склад абраны ў [[1992]], 129 месцаў прыналежаць МПЛА, 70 — УНІТА, 6 — Партыі сацыяльнага абнаўлення Анголы (ПРС), 5 — Нацыянальнаму фронту вызвалення Анголы (ФНЛА), 3 — Ліберальна-дэмакратычнай партыі (ПЛД) і па адным месцы — шэрагу дробных партый. Старшыня Нацыянальнай асамблеі — Раберту дэ Алмейда.