Розніца паміж версіямі "Інструкцыя па транслітарацыі"

няма тлумачэння праўкі
[[Файл:Belarusian Latin Alphabet in Minsk.jpg|міні|УказальнікПаказальнік на [[Верхні Горад|Высокім Рынку]] ў Мінску з надпісам, зробленым у адпаведнасці з Інструкцыяй па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь]]
'''Інстру́кцыя па транслітара́цыі геаграфі́чных на́зваў Рэспу́блікі Белару́сь лі́тарамі лаці́нскага алфаві́та'''{{efn-ua|афіц. {{lang-ru|Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита.}}|}} — метад [[раманізацыя беларускай мовы|запісу лацінскім пісьмом]] беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні карт і геаграфічных даведнікаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання, ухвалены пастановай Дзяржаўнага камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (№ 15 ад 23 лістапада 2000 года).<ref>Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11 студзеня 2001 года).</ref> Апошнія змены ўносіліся 11 чэрвеня 2007 года.
 
 
== Апісанне ==
[[Файл:Мінск. Камсамольская. Паказальнікі.jpg|міні|Паказальнік на вуліцы Камсамольскай у Мінску]]
Інструкцыя замяняе папярэднія адпаведныя нормы і ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай беларускіх геаграфічных назваў пры стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь картаграфічных і іншых вырабаў, прызначаных для міжнароднага выкарыстання. Перадача беларускіх назваў на лацініцу ажыццяўляецца ў адпаведнасці з іх правільным, афіцыйна зацверджаным напісаннем на [[беларуская мова|беларускай мове]]. Пры адсутнасці беларускамоўных афіцыйных матэрыялаў за аснову бяруцца назвы, традыцыйныя ў мэтавай мове, пры гэтым магчымыя выпраўленні скажэнняў.
 
8 671

праўка