Іміграцыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Rugp (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
{{redirect|Імігрант}}
{{Legal status}}
[[File:Inmigrantes europeos llegando a Argentina.jpg|thumb|left|Еўрапейскія імігранты прыбываюць у Аргенціну]]
'''Іміграцыя''' (ад {{lang-la|immigrare}} - усяляцца) — уезд іншаземцаў у якую-небудзь краіну на пастаяннае або працяглае жыхарства. У залежнасці ад прычын іміграцыю падзяляюць на ''палітычную'' і ''эканамічную'', або ''працоўную''. Іміграцыя характэрная для многіх гістарычных эпох, адыгрывала важную ролю ў фармаванні насельніцтва некаторых краін і нават засяленні асобных частак свету. На фармаванне насельніцтва Еўразіі паўплывалі міграцыі апошніх 2 тысячагоддзяў, такія, як Вялікае перасяленне народаў у Еўропе (4-7 ст.), міграцыі, звязаныя з арабскімі заваяваннямі (7-8 ст.), з экспансіяй цюрка-манголаў (11-17 ст.). Эпоха Вялікіх геаграфічных адкрыццяў (15-17 ст.) паклала пачатак шырокаму развіццю міжкантынентальных міграцый галоўным чынам з Еўропы ў Амерыку, Аўстралію і інш. Не аслаблі тэмпы іміграцыі, выкліканыя перамяшчэннямі насельніцтва ў сувязі з дзвюма сусветнымі войнамі, перасяленнем яўрэяў у [[Ізраіль]]. Працягваецца іміграцыя рабочай сілы з Беларусі ў развітыя краіны Заходняй Еўропы і Расію.